1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39
ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ

Медиагалерея

Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...

Сямёнава Алена Парфёнаўна

Я, Сямёнава Алена Парфёнаўна, нарадзілася ў 1921 годзе ў в. Рагатка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна. Бацька рана памёр. Маці было цяжка адной пракарміць і вывучыць дзяцей.Таму ў лістападзе 1940 года  я пераехала жыць у г. Шчучын да сваякоў.

Я пайшла працаваць піянерважатай у сярэднюю школу № 1. Дзень 22 чэрвеня 1941 года запомніўся мне на ўсё жыццё. У школе праводзіўся агляд піянерскіх атрадаў. З’ехаліся піянеры з усіх школ раёна: Каменскай, Ражанкаўскай і іншых. Атрады пастроіліся на пляцоўцы каля школы. Каля 12 гадзін дня раптоўна наляцелі самалёты з крыжамі на крылах. Яны адкрылі агонь, кулі грукаталі па страсе. Людзі ў жаху разбягаліся хто куды. Мы з дзецьмі хаваліся ў школе, трымалі дзяцей, пакуль не прыйшлі бацькі.

На другі дзень пачалася эвакуацыя сямей служачых. Я разам з дзвюма маленькімі сёстрамі эвакуіраваліся на радзіму ў Барысаўскі раён. Спачатку ехалі на машыне, потым плылі на параходзе па Беразіне. Наша вёска знаходзілася ў 25 кіламетрах ад Барысава. Пакуль ехалі, нагледзеліся на жахі вайны: бамбёжкі, пажары, адступленне на Усход Чырвонай Арміі.

Калі пачалі стварацца партызанскія атрады з былых ваеннаслужачых, мне прапанавалі стаць партызанскай сувязной і я згадзілася. Першае заданне атрымала восенню 1942 года. Хадзіла з данясеннямі на явачныя кватэры падпольшчыкаў у Барысаў. Выконвала заданні асабовага аддела атрада №8 брыгады дзядзі Колі (па прзвішчу Лапацін) .Так працягвалася паўтара года. Калі пачалі  вывозіць моладзь у Германію, мы з сястрой збеглі ў лес у партызанскую зону- у атрад імя Варашылава брыгады Панамарэнкі (атрад знаходзіўся ў раёне возера Паўлік).

Па даручэнню камандавання я выконвала абавязкі медсястры, хадзіла у дазор, дапамагала будаваць зямлянкі. У партызанскім лагеры давялося перажыць 2 блакады. Пераносілі і холад, і голад,хаваліся у балотах. Немцы бамбілі з паветра, акружалі, рабілі рэйды, абстроэльвалі. Шмат выпрабаванняў давялося перажыць, пакуль не прыйшла Чырвоная Армія.

Пасля вызвалення ад нямецкіх войск мяне выклікалі ў Барысаў і прапанавалі працаваць інструктарам райкома камсамола (працавала да 1946 года). У 1946 годзе вярнулася у г. Шчучын дзе працавала загадчыкам аддзела ЗАГСа. Заўсёды была і застаюся актыўным грамадзянінам нашай краіны.

Карта сайта