Жукоўскі Аляксандр Сямёнавіч 8 мая 2020 г.
Нарадзіўся Аляксандр Сямёнавіч Жукоўскі 19 лютага 1920 года ў беларускай сям’і, якая, як і тысячы беларусаў, была эвакуіравана ў глыб Расіі. Сям’я Жукоўскіх апынулася аж у Арэнбургу, дзе іх напаткала вялікае гора. Там памерлі маці, два браты і сястра. Бацька Аляксандра Жукоўскага, Сямён Мікалаевіч, вярнуўся дамоў у родную вёску Ашнаравічы на Слонімшчыне з маленькім Сашам і са сваёй маці. Сашу Жукоўскаму тады было ўсяго 6 месяцаў. Але бацька хутка ажаніўся і ў Сашы з гадамі з’явілася яшчэ 5 братоў і сясцёр.