1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

ГлавнаяНовостиГалоўнае — не страціць даверу людзей
08 июня 2021

Галоўнае — не страціць даверу людзей

Старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі І.І.Васіленка адзначыў, што мінулы год быў складаны не толькі для краіны, але і для работнікаў адукацыйнай галіны. Гэта было звязана з напружанай грамадска-палітычнай і эпідэмічнай сітуацыяй. У такіх умовах педагогі мелі патрэбу ў маральнай падтрымцы калег, вучняў, бацькоў і грамадскасці ў цэлым.

— Выступаючы за парадак і стабільнасць у краіне, адмаўляючы хаос і насілле, усведамляючы незаконнасць знешняга націску і несправядлівасць увядзення эканамічных санкцый, 243 тысячы педагогаў (з іх 34 тысячы ад Брэстчыны) падтрымалі адкрытае пісьмо прафсаюзаў і працоўных краіны ў Міжнародную арганізацыю працы, — расказаў І.І.Васіленка.

На пленум было вынесена пытанне аб унутрыпрафсаюзнай дысцыпліне, паколькі ад яе залежыць рэалізацыя ўсіх напрамкаў дзейнасці галіновага прафсаюза. Па словах І.І.Васіленкі, у сучасных умовах першачарговай задачай з’яўляецца арганізацыйнае ўмацаванне прафсаюза, павышэнне яго аўтарытэту, згуртаванне і прыцягненне новых членаў. Ахоп прафсаюзным членствам сярод працоўных галіны і навучэнцаў УВА і ССНУ — каля 98%. Найбольшых поспехаў у гэтай рабоце дасягнулі ў Брэсцкай гарадской, Бярозаў­скай, Івацэвіцкай, Камянецкай, Кобрынскай, Ляхавіцкай і Маларыцкай раённых арганізацыях, а таксама ў пярвічках Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа БрДТУ, Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага каледжа і Пінскага каледжа БрДУ імя А.С.Пушкіна. На жаль, у прыватных адукацыйных установах пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ствараюцца не вельмі актыўна.

Сёння пярвічкі вобласці заключылі 1090 калектыўных дагавораў, з якіх амаль усе адпавядаюць нормам генеральнага і галіновага пагадненняў.

— Сярод прыярытэтаў — пытанні аплаты працы, — адзначыў І.І.Васіленка. — Галіновае і абласное пагадненні, а таксама калектыўныя дагаворы дазваляюць эфектыўна рэгуляваць іх і своечасова вырашаць узніклыя пытанні ва ўзаемадзеянні з сацыяльнымі парт­нёрамі.

Па кантрактнай форме найму працуюць 92% работнікаў устаноў адукацыі. Скарачаецца колькасц­ь кантрактаў, заключаных на год. Так, калі ў 2017 годзе іх было каля 18%, то летась — каля 14%. Павялічваецца колькасць кантрактаў з устаноўленай надбаўкай ад 30% да 50%. Станоўчых вынікаў у гэтай рабоце дасягнулі Баранавіцкая і Лунінецкая раённыя прафсаюзныя арганізацыі.

Тым не менш застаецца шэраг праблемных пытанняў: парушэнне гарантаваных тэрмінаў працягу працоўных адносін з добрасумленнымі работнікамі, устаноўленых калектыўнымі дагаворамі, раённымі і абласным пагадненнямі; несвоечасовы працяг працоўных адносін на ўмовах кантрактнай формы найму; несвоечасовае ўнясенне наймальнікамі змен у кантракты работнікаў у адпаведнасці з дзеючым працоўным заканадаўствам.

У мінулым годзе падчас грамадскага кантролю за яго выкананнем была вывучана работа 551 установы адукацыі і адпаведных прафкамаў. Выяўлены больш за 1,3 тысячы парушэнняў працоўнага заканадаўства, выдадзены 490 рэкамендацый, вернута каля 19,5 тысячы рублёў, незаконна ўтры­маных ці нявыплачаных.

Летась у абласную прафсаюзную арганізацыю паступілі больш за 1,2 тысячы пісьмовых і больш за 2,4 тысячы вусных зваротаў, якія тычыліся аказання матэрыяльнай і прававой дапамогі, арганізацыі працы, навучання і побыту, пенсіённага забеспячэння, турыстычнай, аздараўленчай і спартыўнай дзейнасці, аплаты і аховы працы. На асабістым прыёме пабывалі каля 950 чалавек.

Вялікая ўвага ўдзяляецца арганізацыі бяспечных умоў працы і адукацыйнага працэсу. З гэтай мэтай праводзяцца маніторынгі і праверкі. Летась спецыялісты абкама прафсаюза наведалі 78 устаноў адукацыі і выявілі амаль 470 парушэнняў заканадаўства, выдалі 65 рэкамендацый, 11 прадстаўленняў. Сёлета абследаваны ўмовы працы ў 6 установах адукацыі Брэста.

Дзякуючы прынятым мерам, не дапушчаны рост вытворчага траўматызму. Зменшылася колькасць траўм сярод дзяцей. Калі ў некаторых рэгіёнах іх няма ўвогуле, то ва ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна Брэста ўзровень дзіцячага траўматызму застаецца стабільна высокім. З улікам гэтага прапануюцца розныя мерапрыемствы, у тым ліку тыдні нулявога траўматызму.

Грамадскія інспектары па ахове працы правялі летась больш за 16,4 тысячы маніторынгаў, якія выявілі больш за 17 тысяч парушэнняў. Кіраўнікі ўстаноў атрымалі каля 6,4 тысячы рэкамендацый.

Узорам актыўнай работы па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаў­ства па ахове працы з’яўляецца пярвічка ясляў-сада № 20 Брэста (старшыня С.І.Алейнікава) — пераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую прафсаюзную арганізацыю.

І.І.Васіленка расказаў пра асаблівасці аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння ва ўмовах складанай эпідэмічнай сітуацыі. Калі ў некаторых раёнах планы перавыконваюцца ў 1,5—2 разы, то ў асобных выконваюцца менш чым напалову.

Іван Іванавіч засяродзіў увагу таксама на поспехах і праблемах у турыстычна-экскурсійнай, культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце.

З мэтай аператыўнага інфармавання прафсаюзных арганізацый, павышэння ўзроўню ведаў іх членаў па сацыяльных, эканамічных і прававых пытаннях працоўных адносін, вывучэння і распаўсюджання цікавага вопыту работы штоквартал праводзяцца дні прафсаюзнай інфармацыі і сацыяльнага партнёрства ў рэгіёнах (сёлета ў 8). Інфармацыйныя матэрыялы размяшчаюцца на тэматычных стэндах, сайце абкама прафсаюза, у сацыяльных сетках. Нала­джана актыўнае ўзаемадзеянне з “Настаўніцкай газетай”. Па словах І.І.Васіленкі, у сучасных умовах неабходна павышаць эфектыўнасць інфармацыйнай работы.

Вопытам дзейнасці падзяліліся кіраўнікі Іванаўскай і Кобрынскай прафсаюзных арганізацый, а таксама БрДУ імя А.С.Пушкіна.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі адзначыў, што задаволены вынікамі сацыяльнага партнёрства, якое дэманструе эфектыўнасць па шэрагу напрамкаў.

Старшыня ЦК галіновага прафсаюза Т.Р.Якубовіч расказала, што сёння ў 7035 пярвічных арганізацыях знаходзіцца на ўліку каля 594,6 тысячы чалавек, што на 16 тысяч менш, чым летась. “Нам ёсць чым ганарыцца, але неабходна яшчэ шмат зрабіць і шмат што ўдасканаліць, — адзначыла Таццяна Раманаўна. — Павышаную ўвагу трэба ўдзяляць рабоце з моладдзю. Гэта вельмі важна, бо колькасць членаў прафсаюза ва ўзросце да 31 года складае амаль 32%. Вялікі дзякуй сацыяльным партнёрам, паколькі сумесная работа дазваляе дасягаць пастаўленых мэт. Галоўнае — не страціць даверу людзей”.

Пасля пленума прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 100-га­доваму юбілею галіновага прафсаюза, на якім былі адзначаны лепшыя актывісты прафсаюзнага руху.

https://nhttps://nastgaz.by/galounae-ne-stratsits-daveru-lyudzej/astgaz.by/galounae-ne-stratsits-daveru-lyudzej/

Карта сайта