ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ
ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”
VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ
Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”
У Вялікім тэатры оперы і балета адбылося ўшанаванне сёлетніх выпускнікоў УВА, якія падчас навучання былі прафсаюзнымі актывістамі. Узнагароды ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі атрымалі 27 юнакоў і дзяўчат.
Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Студэнцтва і прафсаюз — разам”.
— Заўсёды хвалюешся, калі ўшаноўваеш выпускнікоў. З асцярогай думаеш пра тое, хто прыйдзе на вашы месцы. Радуе, што сёння ў сэрцы сталіцы мы сабралі як сённяшніх, так і будучых выпускнікоў — людзей, якія на працягу навучальнага года застаюцца з тымі, каму гэта патрэбна, — звярнулася да прысутных старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч. — Як актывісты, вы будзеце працаваць у розных галінах па ўсёй рэспубліцы. І вопыт, які вы набылі на сваіх факультэтах і ва ўніверсітэтах, дапаможа вам у вашай дзейнасці. Сёння патрэбны кіраўнікі іншай фармацыі: якія могуць весці за сабой і вучацца на працягу ўсяго жыцця. Лідар павінен умець прыйсці ў любы калектыў, вырашыць любую праблему і быць побач. Бясспрэчна, вам сустрэнуцца цяжкасці, але няхай яны будуць мінімальнымі.
Аліна Берднік — выпускніца філалагічнага факультэта БДУ. З 2 курса студэнтка была старшынёй прафбюро свайго падраздзялення.
— Калі сказаць, што прафзаюз змяніў маё жыццё, — гэта вельмі мала сказаць. Мы займаліся ўсім — пачынаючы ад матэрыяльнай дапамогі і адукацыйных мерапрыемстваў, заканчваючы культурна-масавым напрамкам.
І гэта было побач з табой 24/7, — дзеліцца Аліна. — Гэтая дзейнасць ўмацавала мае лідарскія і чалавечыя якасці. Прафсаюз — гэта добры старт, каб рэалізаваць сябе ў будучыні.
Ангеліна Чарняўская — выпускніца факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ. На 1 курсе дзяўчына стала старшынёй прафбюро факультэта і адразу ж улілася ў насычаны тэмп арганізацыі: трэнінгі, семінары, конкурсы, мерапрыемствы. У апошні год вучобы студэнтка стала намеснікам старшыні прафбюро ўніверсітэта.
— Кожны год аддача была максімальнай: хацелася паказаць як патэнцыял арганізацыі на факультэце, так і свой узровень зацікаўленасці. Спачатку, калі я толькі прыйшла, на штогадовым конкурсе мы былі сёмымі. Пасля сабралася зладжаная каманда і паступова мы дайшлі да высокіх прыступак — летась сталі другімі, у гэтым годзе — першымі, — расказвае Ангеліна. — Я рада, што трапіла ў прафсаюз. Ён развіў ува мне такія якасці, як адказнасць, арганізаванасць, пунктуальнасць, камунікабельнасць, прынёс новыя знаёмствы, вопыт. Я стала больш упэўненай у сабе, магу хутка арыентавацца і вырашаць складаныя пытанні. Адказнасць за факультэт і ўніверсітэт, якая была ўскладзена на мяне, шмат вырашыла: тут я пасталела.
https://nastgaz.by/usyo-vyrashae-adkaznasts/