1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

ГлавнаяДа 100-годдзя галіновага прафсаюзаАбмеркавалі праблемы, уручылі ўзнагароды

Абмеркавалі праблемы, уручылі ўзнагароды

Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Т.Р.Якубовіч і яе намеснік В.А.Ільіна пабывалі на Брэстчыне, дзе сустрэліся з кіраўнікамі рай(гар)выканкамаў, рэгіянальных упраўленняў (аддзелаў) па адукацыі, пярвічных прафсаюзных арганізацый, з працоўнымі калектывамі і прафактывам.

Прафсаюзныя лідары наведалі Столінскую дзяржаўную гімназію, Столінскі раённы ЦКРНіР, гімназію № 3 імя В.З.Каржа Пінска, дзіцячы сад – пачатковую школу пасёлка Садовага Пінскага раёна, сярэднюю школу № 11 Брэста, БрДУ імя А.С.Пушкіна, Вялікаматыкальскую сярэднюю школу і Скокаўскі яслі-сад Брэсцкага раёна. У размове з сацыяльнымі партнёрамі, прафактывам і педагогамі Т.Р.Якубовіч і В.А.Ільіна акцэнтавалі ўвагу на дзейнасці галіновага прафсаюза і ФПБ па пытаннях сацыяльна-эканамічнай абароны правоў работнікаў і іх занятасці, калектыўна-дагаворных адносін, новай сістэмы аплаты працы, прафесійнага пенсіённага страхавання, налічэння стажу работы, унясення змен і дапаўненняў у асобныя нарматыўныя прававыя акты і інш. У сваю чаргу сацыяльныя партнёры інфармавалі гасцей пра асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, дзейнасць адукацыйнай галіны, арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу, узаемадзеянне з галіновым прафсаюзам і інш.

У рамках адкрытага і шчырага дыялогу абмяркоўваліся актуальныя пытанні па розных напрамках сумеснай работы. Сярод іх — павышэнне заробкаў вадзіцелям школьных аўтобусаў, сацыяльным педагогам, педагогам-псіхолагам, кухарам і інжынерам-праграмістам, павелічэнне колькасці дзён працоўнага адпачынку педагогам дадатковай і спецыяльнай адукацыі, перагляд інструкцыі па атэстацыі памочнікаў выхавальніка, сакратароў, інжынераў-праграмістаў і выхавальнікаў з няпрофільнай адукацыяй. У цэнтры ўвагі былі таксама праблемныя пытанні, звязаныя са зніжэннем напаўняльнасці гурткоў ва ўстановах дадатковай адукацыі, даплатамі да мінімальнага заробку асобным катэгорыям работнікаў і за кваліфікацыйную катэгорыю кіраўнікам устаноў і іх намеснікам, аказаннем платных паслуг установамі дадатковай і спецыяльнай адукацыі і інш.

Лепшыя прафсаюзныя актывісты атрымалі дыпломы ад галіновага прафсаюза і ФПБ, а маладыя спецыялісты – прафсаюзныя білеты.

Надзвычай цікавым атрымалася наведванне ААТ “Ласіцк” Пінскага раёна, дзе ўжо не першы год падчас уборачнай кампаніі працуе камбайнерам настаўнік працоўнага навучання В.С.Васільеў з Ласіцкай сярэдняй школы. Яго надзейныя памочнікі – сыны Ілья, студэнт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, і Кірыл, навучэнец Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя А.Я.Кляшчова. Прама ў полі В.С.Васільеў атрымаў ад галіновага прафсаюза грашовы сертыфікат за дасягненне высокіх паказчыкаў у сёлетнім жніве. У адрас экіпажа прагучалі словы падзякі за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі, асабісты ўклад у гарантаванне харчовай бяспекі краіны.

Візіт гасцей на Брэстчыну завяршыўся ўскладаннем кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Источник

Карта сайта