1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ВЫТОКИ ОРША КОБРИН

ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ

Медиагалерея

Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...

Якуш Іван Сямёнавіч

 Нарадзіўся Якуш Іван Сямёнавіч 24.04.1919 г.,  у вёсцы Савічы Дамаўленскага сельсавета Гомельскай вобласці ў сям’і сялян. З дзіцячых гадоў ён марыў стаць настаўнікам, таму пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ў Мозырскае педагагічнае вучылішча, якое паспяхова закончыў у 1939 годзе. Пасля гэтага маладога педагога накіравалі працаваць настаўнікам пачатковых класаў у Дзербінскую сямігадовую  школу.

Але ў школе Івану Сямёнавічу доўга працаваць не давялося. У гэтым жа годзе яго прызываюць на службу ў Чырвоную Армію. Службу  І.С. Якуш пачынаў у артылерыйскай палкавой школе малодшых камандзіраў горада Луга. Затым быў накіраваны ў 311–ы гаўбічна – артылерыйскі полк ордэна Чырвонага Сцяга, які размяшчаўся ў мястэчку Дзярэчын Зэльвенскага раёна.  

У канцы красавіка 1941 года полк быў накіраваны ў летнія лагеры, якія размяшчаліся на захад ад горада Беластока. У баявых вучэннях хутка ляцелі дні.   У чэрвені павялічыліся выпадкі правакацый з боку  фашыстаў. Сярод мясцовых жыхароў адкрыта хадзілі чуткі, што хутка пачнецца вайна.

21 чэрвеня, ў нядзелю,  пачала бамбіць нямецкая авіацыя. Узрываіся і гарэлі ёмістасці з гаручым, была знішчана частка тэхнікі, гінулі салдаты і афіцэры. Полк атрымаў загад рухацца да граніцы і артылерыйскім агнём падтрымаць вайсковыя часці  193–ай стралковай дывізіі, якія вялі жорсткія баі з наступаючым праціўнікам.   Пасля заканчэння бамбёжкі паўстала страшная карціна: частка гармат была разбіта, а вакол іх – параненыя і забітыя артылерысты. Немцы ўсё бліжэй падыходзілі да нашых пазіцый.   Артылерыйскія разлікі пачалі весці агонь прамой наводкай, амаль з адкрытых пазіцый.  

 У палку, у якім служыў Іван Якуш, заставалася ўсё менш людзей: хто загінуў пад час бамбёжак і баёў, хто пасля летніх лагераў Беластока прымкнуў да іншых ваенных часцей. Хутка і ён сам апынуўся ў калоне, якая рухалася ў бок Навагрудка. Разам з вайскоўцамі ішло шмат бежанцаў, ніхто з іх не ведаў, што трапілі яны ў вялікую пастку.

На ўсё жыццё Іван Сямёнавіч запомніў страшную пераправу праз Нёман, падчас якой загінула шмат людзей. На яго вачах, у маладой жанчыны, якая бегла праз мост, выпала з рук і патанула ў рацэ маленькае дзіця. Крык і боль той жанчыны засталіся ў памяці ветэрана назаўжды.

З вялікім хваляваннем успамінаў ветэран і той момант, як разам з іншымі ён трапіў у варожы палон. Умовы ўтрымання былі жудасныя: людзі знаходзіліся пад адкрытым небам, раз у дзень ім прывозілі вялікую бочку з нейкай мешанінай мукі і вады. Многія не вытрымлівалі такіх здекаў  і кідаліся пад фашысцкія кулі. За дзень гінула больш за 200 чалавек. Праз некалькі месяцаў іх пагрузілі ў вагоны і адправілі спачатку ў лагер для ваеннапалонных у Польшчу, а затым у Германію.

Чатыры гады знаходзіўся Іван Сямёнавіч у фашысцкіх лагерах смерці. Кожны дзень для яго, як і для іншых ваеннапалонных, мог быць апошнім. Але прага да жыцця, вера ў хуткае вызваленне давала надзею на выжыванне, сустрэчу з роднымі. Выжыў толькі цудам.

Пасля вызвалення з лагера вярнуўся ў Беларусь. Як і ўсе ваеннапалонныя прайшоў праверку ў НКУС  і быў залічаны ў рабочы батальён. Быў дэмабілізаваны і вярнуўся на  Гомельшчыну, затым пешшу дайшоў да Дзярэчына. Тут сустрэў многа знаёмых і вырашыў застацца.  

У раённым аддзеле адукацыі  прапанавалі пасаду дырэктара Алексіцкай пачатковай школы, праз год — Угрынскай школы. У 1956 годзе закончыў завочна Гродзенскі педагагічны інстытут (фізіка-матэматычны факультэт). Да выхаду на пенсію працаваў настаўнікам Дзярэчынскай сярэдняй школы. Педагагічнай працы аддаў 40 гадоў жыцця.

Да апошніх дзён Іван Сямёнавіч быў вельмі актыўным чалавекам. Удзельнічаў у мерапрыемствах, часта сустракаўся з вучнямі Дзярэчынскай школы, якія і запісалі яго ўспаміны.

Карта сайта