1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Золотов Николай Владимирович

У канцы 1943 года, калі фронт пачаў адкатвацца на захад сам МікалайУладзіміравіч папрасіўся на фронт. Тады яму было сямнаццаць гадоў.

Чырвонаармейца Мікалая Золатава замацавалі за трэцяй асобнай зенітнай часцю супрацьпаветранай абароны. Навабранцы каля дзесяці дзён спасцігалі артылерыйскую справу на базе дзеючай батарэі, затым ім выдалі карабіны, гранаты — і па разліках.

Агнявік-артылерыст быў трэцім нумарам артылерыйскай устаноўкі ЗІС-5 з 85-міліметровай пушкай. Батарэя спецыялізавалася на прыкрыцці чыгуначных вузлоў і перапраў. Першы сапраўды «гарачы» бой прыняў у Крычаве.

Франтавік прыняў удзел у дзвюх буйных стратэгічных аперацыях: «Баграціён» і Вісла-Одэрскай.

Франтавы шлях М.У.Золатава ляжаў праз Крычаў, Оршу, Віцебск, Полацк, Маладзечна, Вільнюс, Гродна, Беласток, Млаву, Плоцк… На Одэры і закончылася вайна для Мікалая Уладзіміравіча.

Мікалай Уладзіміравіч, пасля таго, як савецкі народ здабыў Перамогу,яшчэ восем гадоў выконваў вайсковы абавязак.

 Год служыў у часці, якая стаяла ў Варшаве, у канцы 1946-га быў пераведзены ў Ліду. Затым былі часці супрацьпаветранай абароны ў Гродне, Баранавічах, Пружанах. Ды так і застаўся ва Узброеных сілах.  Закончыў Гомельскае радыётэхнічнае вучылішча, быў лакатаршчыкам, намеснікам камандзіра сувязі…

Аддаўшы вайсковай службе 26 гадоў, у званні капітана, М.У.Золатаў пайшоў у адстаўку.

Цывільнае жыццё Мікалая Уладзіміравіча было, бадай, не менш насычаным і цікавым. Былы вайсковец знайшоў сябе на настаўніцкай ніве: спачатку быў ваенруком у СШ № 3 г. Пружаны, а неўзабаве, паралельна з вучобай у Гродзенскім універсітэце імя Я.Купалы, стаў выкладаць школьнікам гісторыю і грамадазнаўства. У выніку зарабіў яшчэ і 18 гадоў настаўніцкага стажу.

Мікалай Уладзіміравіч мае баявыя узнагароды.

Карта сайта