1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Вайтулевіч Антон Іосіфавіч

Скончыў Роскую сярэднюю школу, марыў паступіць у музычнае вучылішча на вакальнае аддзяленне, нават, калі быў у дзясятым класе, з’ездзіў у Мінск на праслухоўванне. З вялікай радасцю ледзь не ляцеў дахаты са сталіцы, таму што ў хлопца абнаружылі прыгожы лірычны тэнар і параілі паступаць абавязкова. Антон уяўляў, як вучыцца ў музычным вучылішчы імя М.І. Глінкі, як стаіць на опернай сцэне, і яму апладыруе ўвесь свет… Але марам хлопца не давялося збыцца – прыйшла вайна.

Прыпісаўшы сабе год, у кастрычніку 1944 года дабравольцам пайшоў на фронт. Ваяваў на першым Беларускім фронце пад камандаваннем маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава. Патрапіў у склад 3-яй ударнай арміі, 316-ы асобна-знішчальны супрацьтанкавы дывізіѐн імя Аляксандра Неўскага. На фронце быў па 9 мая 1945 года. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы і штурме Берліна. На подступах да Берліна ў раѐне Зеелаўскіх вышыняў ѐн, наводчык гарматы, падбіў у баі два нямецкіх танкі “Тыгр” і адну “Пантэру”, за што быў узнагароджаны ордэнам “Слава ІІІ ступені”. У баях за горад Рэец з супрацьтанкавай гарматы разбіў калону ворагаў у складзе 150 чалавек.

З успамінаў: “16 красавіка1945 года ў 5 гадзін раніцы ад выбухаў многіх тысяч гармат, мінамѐтаў і нашых легендарных “кацюшаў” ярка асвятлілася ўся мясцовасць, а ўслед за гэтым раздаўся невымернай сілы грукат выбухаў і разрываў бомбаў, мінаў і авіябомбаў. У паветры нарастаў гуд бамбардзіроўшчыкаў. Праз 30 хвілін мы пайшлі ў агульную атаку на Берлін.

У паветра ўзвіліся тысячы рознакаляровых ракет. Па гэтым сігнале ўспыхнулі 140 пражэктараў, якія былі расстаўлены праз кожныя 200 метраў. Яны, а гэта больш за 100 міліярдаў, як магутныя свечкі, асляплялі ворага. Гэта была карціна незабыўнай вялізнай і ўражлівай сілы. За ўсѐ сваѐ жыццѐ я потым ніколі не памятаў такога адчування. 23-га красавіка з усходу ў Берлін уварвалася і наша 266-я дывізія, камандзірам якой быў палкоўнік С.М. Дамічэнка, начальнікам палітаддзела – палкоўнік В.І. Логінаў. 30- га красавіка ў 14 гадзін 25 хвілін 3-яй ударнай арміяй была ўзята асноўная частка будынка рэйхстага. Непасрэдны штурм рэйхстага ажыццяўляла ўзмоцненая 150-я стралковая Ідрынская дывізія 3-яй ударнай арміі, на чале якой стаяў вопытны генерал, герой Савецкага Саюза В.М. Шацілаў. Каля 15 гадзін 30 красавіка прыйшло паведамленне: – На рэйхстагу – чырвоны сцяг! На другі дзень я сустрэў сяржанта Ягорава – смаленскага простага хлапчука – які разам з лейтэнантам Кантарыя ўзнялі Сцяг Перамогі над рэйхстагам. Ён таксама з нашай 3-яй ударнай арміі, якая штурмавала фашысцкае логава.” За баявыя заслугі старшы сяржант Вайтулевіч Антон Іосіфавіч узнагароджаны: Ордэнам “Слава ІІІ ступені”, медалямі “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй” і Падзячным лістом галоўнакамандуючага І.В.Сталіна “За штурм і авалоданне Берлінам”. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны дамоў патрапiў не адразу – яшчэ некалькі гадоў служыў у войску, затым вярнуўся на радзіму. Прайшоў шлях ад рабочага-маляра да настаўніка гісторыі Краснасельскай сярэдняй школы. Скончыў гістарычны факультэт Магілѐўскага дзяржаўнага педінстытута (1969), працаваў спачатку настаўнікам малярнага дзела (з 01.09.1960 г.), затым, з 1965 года – па спецыяльнасці – настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Краснасельскай СШ Ваўкавыскага раѐна Гродзенскай вобласці. Чалавек таленавіты і творчы: граў на многіх музычных інструментах (акардэон, фартэпiяна, гітара, мандаліна, балалайка), пісаў карціны маслам, складаў вершы, меў прыгожы лірычны тэнар і, каб не вайна, стаў оперным спеваком, пра гэта ѐн марыў. А яшчэ тата ўвесь час нешта майстраваў, плѐў кашы, захапляўся мовамі – чытаў на чэшскай, балгарскай, украінскай, добра гаварыў па-польску і па-нямецку, дапамагаў пісаць кантрольныя і дыпломныя работы студэнтам. Вельмі любіў працаваць на лецішчы, прышчапляць дрэвы новымі сартамі, так што бывала, на адной яблыні ў яго раслі па тры сорты розных яблык. Садавінай і агароднінай, саджанцамі дзяліўся ахвотна з усімі жадаючымі аднапасялкоўцамі. За тыдзень да майго нараджэння зрабіў незвычайны падарунак – заняў 2-е месца ў абласным першынстве 1951 года па веласіпедным спорце ў шашэйнай гонцы на 50 км. Вясѐлы і бадзѐры, тата ніколі не скардзіўся на лѐс, яму заўсѐды ўсяго хапала. У любыя гістарычныя эпохі. Гэта ўжо – характар.

За высокія дасягненні ў працы неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі, напрыклад, у 1965, 1976 г.г., а ў 1984 – медалѐм “Ветэран працы”. Безумоўна, мае шматлікія юбілейныя медалі.

Карта сайта