1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Васькевіч Максім Раманавіч

З 1930 па 1932 год працаваў загадчыкам і настаўнікам Паддубскай і Кушлікаўскай пачатковых школ.

У 1934 годзе Максім Раманавіч паступіў у Маскоўскі педагагічны інстытут, але потым быў пераведзены ў Віцебскі педагагічны інстытут. Скончыў яго ў 1938 годзе.

Па накіраванні Міністэрства Асветы БССР Максім Раманавіч быў прызначыны дырэктарам Баравухскай сярэдняй школы Полацкага раёна, дзе дапрацаваў да 10 кастрычніка 1939 года. У гэты дзень ён быў прызваны ў Чырвоную Армію. Праходзіў службу ў 200 гаўбічным палку 43 стралковай дывізіі.

У канцы верасня 1941 года стварыліся добраахвотныя групы па прарыву блакады Ленінграда. Максім Раманавіч добраахвотна ўвайшоў у такую групу ў складзе 11 чалавек. Пры штурме чыгуначнага моста праз раку Тосна 17 лістапада 1941 года  ён быў паранены ў кісць левай рукі. Больш трох месяцаў знаходзіўся на лячэнні ў 63 эвакашпіталі ў Ленінградзе, застаўся інвалідам Вялікай Айчыннай вайны.

За ўдзел у гераічнай абароне Ленінграда малодшы сержант  Васькевіч Максім Раманавіч узнагароджаны медалем “За абарону Ленінграда”.

У сакавіку 1942 года эвакуіраваны з Ленінграда ў г.Есентукі. Да 1947 года працаваў у сферы забеспячэння ў г.Махачкала, Мінеральныя воды, на Львоўскай чыгунцы.

З 1947 года вярнуўся да педагагічнай працы. Працаваў дырэктарам Падсвільскай сярэдняй школы, завучам Празароцкай школы, дырэктарам Сасноўскай сярэдняй школы Віцебскага раёна, дырэктарам Глыбоцкай СШ №2, дырэктарам Зарачанскай васьмігадовай школы Ушачскага раёна, дырэктарам Гірстунскай васьмігадовай школы.

У 1972 годзе з сям’ёй пераязджае ў вёску Псуя Глыбоцкага раёна. Тут ён працаваў настаўнікам хіміі. У 1989 годзе выйшаў на пенсію.

Карта сайта