1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

ГлавнаяБрэст у прафсаюзным фармаце

Брэст у прафсаюзным фармаце

За 75 гадоў існавання Брэсцкая гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі неаднаразова мяняла назву, але не мяняла сваёй сутнасці, з’яўляючыся надзейнай абаронцай сацыяльных і працоўных правоў і інтарэсаў педагогаў.

Вялікую ролю ў станаўленні і развіцці арганізацыі адыгралі Н.П.Сладкова, якая кіравала ёй у 1960—1970- я гады, і Л.У.Харытонава, якая ўзначальвала яе больш за 30 гадоў. На працягу доўгага часу ў арганізацыі плённа працавала выдатнік народнай адукацыі БССР Н.Ц.Падабед.

З 1967 года пры гарадской прафсаюзнай арганізацыі дзейнічае Савет ветэранаў педагагічнай працы, створаны па ініцыятыве заслужанай настаўніцы БССР М.С.Грушэвіч.

Традыцыі прафсаюзнай работы, закладзеныя папярэднікамі, працягвае старшыня арганізацыі Іна Аляксееўна Жак.

— Наша арганізацыя — самая шматлікая на ­Брэстчыне: яна аб’ядноўвае 138 пярвічак і каля 11,8 тысячы чалавек. Членамі прафсаюза з’яўляюцца каля 98% работнікаў адукацыйнай галіны. Работа будуецца на аснове пагаднення, заключанага з сацыяльнымі партнёрамі (гарадскім аддзелам па адукацыі і раённымі ўпраўленнямі па адукацыі), і калектыўных дагавораў ва ўстановах адукацыі.

У цэнтры павышанай увагі — пытанні арганізацыі, нармавання і аплаты працы работнікаў. Дзякуючы пазіцыі гарадской прафсаюзнай арганізацыі, у галіновым пагадненні замацавана норма, якая абавязвае наймальнікаў пры заключэнні кантрактаў устанаўліваць дадатковыя меры стымулявання працы.

У прыярытэце — пытанні аховы працы. У справе грамадскага кантролю задзейнічаны грамадскія інспектары і камісіі па ахове працы ўстаноў адукацыі, кіраўнікі пярвічак. На іх рахунку шмат перамог у профільных рэспубліканскіх конкурсах. Сярод лепшых — Г.В.Страшчук з гімназіі № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава, А.М.Саладуха з сярэдняй школы № 13 імя В.І.Хована, А.А.Карловіч з сярэдняй школы № 8 імя Героя Беларусі У.М.Карвата, а таксама яслі-сады №№ 10, 50 і 65, гімназія № 4. Вопыт лепшых пярвічак вывучаецца і прапагандуецца. Праводзяцца дні сацыяльнага партнёрства, сумесныя семінары старшынь прафкамаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі.

Закладваюцца новыя традыцыі. Так, разам з органамі кіравання адукацыяй Брэста, саветам ветэранаў, маладзёжным саветам, кафедрай журналістыкі БрДУ імя А.С.Пушкіна і студэнтамі рэалізаваны праекты “Ганарымся гісторыяй, шануем сувязь пакаленняў”, “Дыялог пакаленняў” і “Педагагічныя дынастыі”. Члены прафсаюза актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах з нагоды 1000-годдзя горада, рэалізаваўшы праект “Брэст у маім фармаце”.

На новы ўзровень выйшла работа Савета ветэранаў педагагічнай працы ўстаноў адукацыі Брэста (старшыня Г.Т.Анішчук), у актыве якога — выдатнік адукацыі СССР заслужаная настаўніца БССР І.Л.Пятрова, былыя шматгадовыя кіраўнікі раённых аддзелаў адукацыі Г.В.Скакавец і Л.І.Жыліч, колішнія дырэктары школ і педагогі Л.І.Касачук, Н.С.Ляванава, А.А.Кузьміч, Л.А.Аляксандрава. Рэалізаваны праекты “Лета на дачы”, “Педагагічны партрэт”, “Кулінарнае танга” і “Што ў імені тваім?”. Ветэраны працы сустракаюцца з маладымі педагогамі. Пры савеце ветэранаў дзейнічаюць клубы “Натхненне”, “Гармонія”, “Крыніца” і “Кіраўнік”.

З 2015 года працуе маладзёжны савет з ліку актыўных маладых педагогаў (старшыня — настаўніца беларускай мовы і літаратуры В.В.Дзяйнека з сярэдняй школы № 13 імя В.І.Хована). Разам з сацыяльнымі партнёрамі праводзяцца мерапрыемствы з моладдзю: адкрыты мікрафон “Малады педагог: пачатак працоўнай дзейнасці” (для маладых педагогаў першага года работы), педагагічная гасцёўня “Працяг будзе?” (для педагогаў другога года работы) і маладзёжны форум педагагічных ідэй і рашэнняў “Педагагічны фэст”.

Ва ўмовах зменлівых сацыяльна-палітычных і эканамічных рэалій дзейнасць прафсаюза будзе заўсёды запатрабавана. Галоўнае — яе выніко­васць. Нашу ўпэўненасць падмацоўва­юць таленавітыя і адказныя людзі, адданыя сваёй прафесіі, якія працуюць у сіс­тэме адукацыі Брэста.

Запісаў Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Источник

Карта сайта