1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ВЫТОКИ ОРША КОБРИН

ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ

Медиагалерея

Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...

Пракапенка Уладзімір Васільевіч

У яго выдатная памяць, ясныя вочы і шчырая ўсмешка. Успаміны без пяці хвілін дзевяностапяцігадовага Уладзіміра Васільевіча (дзень нараджэння адзначае  22 мая) вяртаюць у бесклапотнае дзяцінства і нечаканую раннюю даросласць. 
…Чэрвень 1941-га. Радасць ад заканчэння дзевяці класаў і адчування лета ўзарвалася ад гулу самалётаў і весткі пра вераломнае нападзенне фашыстаў на Савецкі Саюз. Ні сам ён, ні яго аднакласнікі тады яшчэ добра не ўсведамлялі, што гульня ў вайнушку перастала быць гульнёй і стала страшнай рэальнасцю.
Райцэнтр Унеча (тады Арлоўскай вобласці), дзе з бацькамі жыў Валодзя Пракапенка, з першых ваенных дзён аказаўся пад акупацыяй. Праз тутэйшую чыгуначную станцыю дзень і ноч імчалі на фронт эшалоны з чырвонаармейцамі, танкамі, боепрыпасамі.

На фронт

У 1943 годзе дзевятнаццацігадовы Уладзімір стаў франтавіком. 101-ы стралковы полк 4-й стралковай Бежыцкай дывізіі, дзе ён служыў кулямётчыкам, вёў баі за Гомель. Пры фарсіраванні Сожа радавы Пракапенка быў паранены.
Паўтара месяца лячыўся ў шпіталі. Потым зноў быў шпіталь, пасля якога трапіў у 447-ы асобны матарызаваны штурмавы інжынерна-сапёрны ропшынскі Чырванасцяжны батальён. Авалодаў навукай сапёра. А практыку замацоўваў на полі бою. Разумеў – права на памылку ў яго няма. Нагрудны знак «Выдатны мінёр» засведчвае: Пракапенка не памыляўся.
На Карэльскім фронце – паміж Ладажскім і Анежскім азёрамі на рацэ Свір у 1944-м ваяваў з фінамі. За ўвесь год, успамінае Уладзімір Васільевіч, пад дахам начаваў толькі разоў дваццаць. А так – у полі, лесе… Пад кулямі і снарадамі ішлі на прарыў. Іх штурмавая брыгада атаку пачынала першай. 
Ці было страшна? 
– Не хачу рабіць з сябе героя. Ад разрываў закладвала вушы, дажджом сыпаліся асколкі. Але сілы надавала надзея на перамогу, – расказвае Уладзімір Васільевіч. 
Адной з кропак у багатай салдацкай біяграфіі Уладзіміра Пракапенкі пазначана Запаляр’е.

«Па вагонах!»

         Давялося Уладзіміру Пракапенку пабачыць палярную ноч, палюбавацца Паўночным ззяннем. Гэта пасля паспяховай чарговай аперацыі ў Нарвегіі, якую фашысты вельмі хацелі пакінуць за сабой. Уладзімір Васільевіч памятае тыя баі.
А потым прыйшла самая жаданая вестка: Перамога!
…Мара пабачыць бацькоў, родных так і засталася на той час марай. Душу грэлі пісьмы з дома і цёплыя словы: «У нас усё добра, сынок, беражы сябе!».
А ён працягваў змагацца – цяпер у савецка-японскай вайне.
Пазней Уладзімір Васільевіч прымаў удзел у будаўніцтве ўсурыйскай высакавольтнай лініі і гідраэлектрастанцыі. 
… «Чырвонаармейскую кніжку мець заўсёды пры сабе. Не маючых кніжак – затрымліваць» – 
чытаю надпіс на старым дакуменце, якім ветэран і сёння даражыць.       Пару папяровых старонак умясцілі доўгія, складаныя, напоўненыя болем, выпрабаваннямі гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут пазначаны і шматлікія месцы службы яфрэйтара Уладзіміра Пракапенкі, і ўдзел у паходах, узнагароджанні і адзнакі. Адных толькі падзяк Вярхоўнага Галоўнакамандуючага аб’яўлена яму пяць…

Франтавое братэрства

Яму шчасціла на сапраўдных сяброў, сцвярджае Уладзімір Пракапенка.
– Кто придумал, что черствеют на войне сердца? Только здесь хранить умеют дружбу до конца! – цытуе словы з песні ветэран і пералічвае па імёнах аднапалчан – Яша, Саша, Паша…
А Уладзіміра на фронце бярог, бы сына, яго франтавы бацька Аляксандр Ізосімаў. Быў такі дарагі для Уладзіміра Васільевіча чалавек. 
Паказвае фота сваіх аднапалчан – колькі разам перажылі, падтрымлівалі адзін аднаго, закрывалі сабой ад куль. На Поўначы сустрэў хлопца з Клецкага раёна – пасябравалі. Праз усё жыццё, праз сэрца пранёс Уладзімір Васільевіч вернасць франтавому братэрству. Гэта, гаворыць, непарыўная сувязь.

Чаму ўрокі матэматыкі такія кароткія

Толькі ў 1947 годзе вярнуўся салдат дадому. Бацькі на той час пераехалі з Расіі ў вёску Гашчын Ляхавіцкага раёна і настаўнічалі ў школе: тата выкладаў біялогію, сястра – матэматыку, а маці вучыла пачаткоўцаў. 
Уладзімір пайшоў у ляхавіцкую першую школу заканчваць дзясяты клас, каб затым паступіць на фізмат Белдзяржуніверсітэта. Паступіў. Атрымаў дыплом. У Мядзведзіцкай СШ пачынаў з настаўніка пачатковых класах, вёў урокі чарчэння.
Усмешліва ўспамінае як у яго пыталіся вучні, чаму ўрокі матэматыкі такія кароткія.
Мядзведзіцкая СШ, якую ўзначальваў шмат гадоў, па сутнасці, адзінае яго школьнае рабочае месца (хаця паралельна працаваў намеснікам загадчыка райана). Сімвалічна, што жыве ён у Ганчарах на вуліцы Школьнай. І сёння педагога не забываюць былыя вучні, чаму ён шчыра радуецца.
На жыццё Уладзімір Васільевіч глядзіць пазітыўна, любіць пажартаваць і знойдзе тое адметнае слова, якое настроіць на добры лад.
Да ваенных узнагарод – ордэна Вялікай Айчыннай вайны, медалёў «За абарону Савецкага Запаляр’я», «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй» – далучыліся адзнакі мірнага жыцця: «Выдатнік народнай адукацыі БССР» і «Выдатнік асветы СССР». Сапраўдны чалавек, паважаны педагог, шаноўны ветэран Вялікай Айчыннай вайны і заўсёды выдатнік. 

Карта сайта