1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Марозаў Васіль Пятровіч

Кажуць, што чалавек жыве да той пары, пакуль аб ім жыве памяць. Памяць, якая ўвекавечана не толькі ў помніках і абелісках, памяць, якая жывой крыніцай уліваецца ў сэрцы людзей каб жыць там доўгія гады. Такая памяць жыве і ў маёй душы аб чалавеку, вэтэрану, настаўніку Марозаве Васілю Пятровічу. Колькі цяпла было ў яго вачах на ўроках гісторыі! Мяккая, мілагучная, некалькі няправільная беларуская мова, і любоў, бязмерная любоў да дзяцей. Такім яго памятаю не толькі я, але і сотні выпускнікоў Струбніцкай васьмігадовай школы.

Нарадзіўся ў1919 годзе ў в.Садовая Сарпінскага раёна Валгаградскайвобласці. Закончыў сямігодку, а ў 1935 паступіў на рабфак Сталінградскага педагагічнага інстытута, які паспяхова скончыў у 1937 годзе. Далей была вучоба ў Сталінградскім настаўніцкі інстытуце. У 1939 годзе, пасля заканчэння вучобы, быў накіраваны настаўнікам гісторыі ў Грозненскую вобласць Чачэна-Інгушскай АССР. У лістападзе таго ж 1939 года малады  настаўнік быў прызваны ў рады РККА.

22 чэрвеня 1941 г. у 6 гадзін раніцы ваенная    часць, у якой служыў В.П.Марозаў, прыняла свой    першы бой.

З успамінаў: “У жніўні 1941 года па загаду камандавання мне было даручана сфарміраваць з ліку камсамольцаў атрад колькасцю 90 чалавек. Задача была складаная – захапіць мост каля горада Новазыбкава і даць магчымасць нашым салдатам выйсці з акружэння. Мост быў узяты, і мы трымалі яго суткі. Тут я атрымаў першае раненне, але ўвесь атрад вывеў да сваіх.”

За гэту аперацыю  малады камандзір зводнага камсамольскага атрада быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і яму было прысвоенна званне малодшы палітрук. Месяц медсанбата, а далей –  ізноў у бой.

З успамінаў: “У студзені 1942 года пачаўся прарыў фронта пад Сталінградам. У гэты час я быў камісарам палкавой батарэі ў кавалерыйскім палку. Цяжкія, складаныя баі. Здавалася, што кожны дзень – апошні. Але лёс распарадзіўся інакш.”

За баі пад Сталінградам Марозаў В.П. быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені. Воінскі шлях Васіля Пятровіча працягваўся ад Сталінграда да Берліна. В.П.Марозаў ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, затым на 1-м Беларускім франтах. У 1942 годзе ўступіў у члены КПСС, быў сакратаром партбюро батальёна.  За бой пад Кенігсбергам узнагароджаны другім ордэнам Вялікай Айчыннай вайны. Затым была бітва за вызваленне Прагі, дзе і закончыў малады палітрук сваю вайну.

Баявыя заслугі Марозава В.П. адзначаны медалямі: “За абарону Сталінграда”, “За абарону Кіева”, “За ўзяцце Кенігсберга”, “За ўзяцце Берліна”, “За ўзяцце Прагі”, “За Перамогу над Германіей”.

Пасля заканчэння вайны лёс звязаў Васіля Пятровіча з Беларуссю. Спачатку працаваў зампалітам у г.Ваўкавыску, затым дырэктарам дзіцячага дома ў м. Ражанка, у Пагодзічах, у Правых Мастах. З 1959 года  і да выхаду на пенсію Васіль Пятровіч – дырэктар Струбніцкай васьмігадовай школы.За поспехі ў навучанні і выхаванні дзяцей быў узнагароджаны многімі Ганаровымі граматамі. Ён – Выдатнік народнай асветы БССР, Выдатнік народнай асветы СССР, Дэлегат VI з’езду настаўнікаў Беларусі.

Пасля выхаду на пенсію Васіль Пятровіч доўгі час працягваў падтрымліваць сувязь са школай, выступаў перад вучнямі на ўрачыстых святах і лінейках, дзяліўся ўспамінамі аб вайне. Ён вёў актыўную работы ў Савеце ветэранаў. Час няўмольна крочыць наперад, але разам з тым яму непадуласна памяць народа.І кожны раз, убачыўшы на старых фотаздымках знаёмы твар, хачацца сказаць: “Дзякуй!”.

Карта сайта