1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Мельнікаў Міхаіл Ануфрыевіч

Да вайны скончыў сем класаў Санюкоўскай школы і ў 1938 годзе паступіў на вучобу ў Мазырскае педагагічнае вучылішча. Вучоба давалася лёгка, вучыцца было цікава. Прафесія настаўніка ў той час была вельмі прэстыжнай, таму бацькі ганарыліся сынам і як маглі яго падтрымлівалі. Але марам аб шчаслівым будучым немагчыма было здзейсніцца — іх перарвала вайна.

Да 1943 года Міхаіл Ануфрыевіч са сваімі блізкімі жыў на акупаванай тэрыторыі, займаўся сельскай гаспадаркай. Час быў суровы, даводзілася не адзін раз хавацца, каб фашысты ў чарговай аблаве не адправілі на працу ў Германію.

У 1943 годзе Міхаіла Ануфрыевіча прызвалі ў армію. Службу пачаў у 68 стралковым палку ў якасці стралка-кулямётчыка. Ваяваў на Першым Украінскім фронце. Быў камандзірам кулямётнага разліку. Яго кулямётны разлік дзейнічаў безадказна. У школьным музеі захоўваецца падзячны ліст  камандзіра вайсковай часткі Л.М.Казлова “ Поздравляю Вас, товарищ Мельников, с боевым достижением. Вы оказали большую помощь товарищам в отражении вражеских атак. Ваш подвиг служит образцом выполнения Приказа Верховного Главнокомандующего”

У 1944 годзе Міхаіл Ануфрыевіч быў пераведзены ў 188 Аргунскі стралковы полк. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі, удзельнічаў у вызваленні гэтых тэрыторый. У адным з баёў быў паранены ў левую нагу, таму Перамогу сустрэў у шпіталі.

Раненне не прайшло бясследна. Яно час ад часу напамінала пра сябе, таму Міхаіла Ануфрыевіча перавялі пісарам штаба палка. Хутка вайсковая частка была перадыслацыравана ў Рось. Потым дэмабілізацыя. За заслугі перад Айчынай узнагароджаны медалём “ За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыйннай вайне 1941 – 1945 г.г”. З’яўляўся інвалідам Вялікай Айчыннай вайны I групы.

У 1947 годзе Міхаіл Ануфрыевіч паступае ў Гродзенскі педагагічны інстытут на філалагічны факультэт, дзе вучыцца і адначасова працуе камендантам інтэрната.  У 1951 годзе атрымлівае прызначэнне на пасаду інспектара АблАНА, але адмаўляецца і просіць, каб яго накіравалі ў Рось, дзе ён праходзіў вайсковую службу.

32 гады Міхаіл Ануфрыевіч прысвяціў Роскай сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, 20 з іх працаваў на пасадзе дырэктара. Пад яго кіраўніцтвам вучні пасадзілі дрэвы ў скверы, пладовы сад каля школы. Доўгія гады ён кіраваў пошукавай дзейнасцю. З яго дапамогай былі ўстаноўлены імёны тых, хто загінуў пры вызваленні паселка Рось.

Міхаіл Ануфрыевіч заўсёды і ва ўсім праяўляў актыўную жыццёвую пазіцыю. Вялікую ўвагу надаваў грамадскай дзейнасці, з’яўляўся дэпутатам пасялковага Савета, вёў асветніцкую прапаганду сярод насельніцтва.

За шмтгадовую плённую працу ў 1989 годзе быў узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі БССР, атрымаў званне і нагрудны знак “Выдатнік народнай адукацыі”.

Жыццёвы шлях Мельнікава Міхаіла Ануфрыевіча – гэта прыклад мужнасці і гераізму  Салдата, а таксама добрасумленнай, самаадданай працы Чалавека – Настаўніка.

Імкліва, няўмольна бяжыць і бяжыць час. Усё далей і далей у мінулае сыходзяць суровыя і гераічныя гады апошняй вайны. Усё менш і менш застаецца ў жывых тых, хто ўзваліў на сябе непамерна цяжкую ношу: не проста выжыць, а перамагчы. Час ўсё больш  аддзяляе нас ад тых падзей, але знікнуць зусім з памяці яны не могуць дзеля таго, каб жыццё на зямлі працягвалася.

Карта сайта