1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Стерлева Ольга Тарасовна

З кожным годам усё далей і далей адыходзяць падзеі ваеннай пары. Але незабыўны след пакінулі яны ў жыцці многіх людзей. У іх ліку і жанчына-легенда, былая настаўніца, ветэран Вялікай Айчыннай вайны В.Т. Сцярлёва.

Вольга Тарасаўна нарадзілася ў 1922 годзе ў вёсцы Перавоз. Пасля атрымання атэстата сталасці, без асаблівага напружання здала ўступныя экзамены і стала студэнткай Мінскага політэхнічнага інстытута. Але закончыўся першы семестр – і кіраўніцтва ўстановы аб’явіла, што навучанне будзе платным… Грошай у вясковай дзяўчыны не было. На шчасце, завітаў да студэнтаў “вербаўшчык” з педагагічнага інстытута і прапанаваў пайсці на курсы, заканчэнне якіх давала права паступаць без экзаменаў на завочнае аддзяленне. Так Вольга стала вывучаць рускую мову і літаратуру — і ўжо напачатку лета атрымала дыплом. Аднак працаваць па спецыяльнасці не давялося, праз некалькі дзён пачалася вайна…

…Людзі мітусіліся, спрабавалі ўратавацца. Вольга толькі дабралася пешшу да Перавоза – і праз тыдзень прыйшлі немцы. Хутка вярнуўся ў бацькоўскі дом і старэйшы брат Вольгі — Захар, які разам з іншымі аднадумцамі стварыў Брадзецка-Сялібскую падпольную групу. А ў красавіку 1942 года ён і яшчэ некалькі чалавек з падполля пайшлі ў партызаны. Сястру Захар забраў з сабою ў партызанскі атрад імя Чапаева ў маі таго ж года. Тут яна была не толькі сувязной, але і прымала ўдзел у выпуску часопіса “Чапаевец”, які на той час выпускалі партызаны.

У 1944 годзе Вольга Тарасаўна выйшла замуж за начальніка штаба атрада імя В.І. Чапаева Фёдара Кузьміча Сцярлёва.

За праяўленую мужнасць ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вольга Тарасаўна была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За баявыя заслугі” і “Партызану Айчыннай вайны” ІІ ступені.

Пасля вайны з’яўлялася адказным сакратаром газеты “Чырвоны сцяг” Нясвіжскага раёна. Пазней Вольга Тарасаўна выкладала рускую мову і літаратуру ва ўстановах адукацыі Бярэзіншчыны. Акрамя гэтага, яна кіравала мастацкай самадзейнасцю і часта з настаўніцка-вучнёўскім калектывам выступала з канцэртамі ва ўстановах культуры раёна. Плённая дзейнасць Вольгі Тарасаўны адзначана юбілейным медалём “За доблесную працу”.

Сёння ветэран жыве ў горадзе Магілёве ў старэйшай дачкі Ганны, былой настаўніцы Магілёўскай гімназіі. Але калектыў і вучні Багушэвіцкай установы адукацыі не губляюць сувязі з педагогам-франтавіком Вольгай Тарасаўнай.

На долю В.Т. Сцярлёвай  выпала шмат выпрабаванняў: перажыла вайну і гады пасляваеннага станаўлення краіны, але заўсёды заставалася чалавекам з вялікай літары. Былыя вучні ўспамінаюць яе як строгую, прынцыповую настаўніцу, дабрадушную і высакародную асобу.

Карта сайта