1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39
ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ

Медиагалерея

Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...

Цімошак Сяргей Яфімавіч

Хутка споўніцца 75 гадоў з дня заканчэння самай жудаснай трагедыі ў гісторыі чалавецтва – Другой сусветнай вайны. Але памяць і боль, якія пакінула пасля сябе віхура ваеннага ліхалецця, непадуладны часу. Смерць і пакуты мільёнаў людзей, гераічны подзвіг салдат, якія выратавалі зямлю ад фашысцкай навалы, ніколі не будуць забыты. Помніць аб вайне – значыць змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве і будзе жыць на зямлі, таму што вельмі дарагой цаной дасталася нам перамога над фашысцкай чумой. Другая сусветная вайна забрала жыцці больш чым 50 мільёнаў чалавек, 90 мільёнаў паранена, 28 мільёнаў сталі інвалідамі. Велізарныя страты ў той вайне панесла і Беларусь, народ якой, нягледзячы на акупацыю, не скарыўся фашыстам, а працягваў дні і ночы змагацца з ненавісным ворагам, набліжаючы даўгачаканую Перамогу.

Сяргей Яфімавіч Цімошак з вёскі Новыя Агарэвічы Ганцавіцкага раёна пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ведае не з кінафільмаў і апавяданняў, ён прайшоў праз пекла ваеннага ліхалецця, змагаючыся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі спачатку ў партызанскім атрадзе, а потым на фронце. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, ён да дробязей памятае пра падзеі ваенных гадоў.

– Нарадзіўся  я 10 верасня 1923 года ў невялікай вёсцы пад назвай Папоўцы, што на Капыльшчыне. Там закончыў школу, пасля чаго у 1939 годдзе паехаў у Мінск, каб набыць прафесію рабочага або будаўніка. Пасля заканчэння курсаў працаваў будаўніком. Мы будавалі драўляныя васьмікватэрныя дамы. У Мінску мяне і застала вайна.

Родная вёска Сяргея Яфімавіча знаходзілася прыкладна за 70 кіламетраў ад сталіцы. І пакуль немцы не пачалі бамбіць Мінск, ён вярнуўся на малую радзіму.

Зразумела, што 70 кіламетраў пешшу – шлях няблізкі. Сяргей прасіў вайскоўцаў, машыны якіх даволі часта сустракаліся, яго падвезці. Адзін з такіх вайскоўцаў здзіўлена запытаўся: “Куды ж ты лезеш, хлопец? Там вось-вось немцы будуць. А можа, і ўжо…” Але Сяргей ведаў, што едзе не проста так, што ў вёсцы – яго самыя родныя людзі. І паспеў: ворагі яшчэ не прыйшлі ў Папоўцы.

Час акупацыі, калі немцы і паліцаі знаходзіліся ў роднай вёсцы, Сяргей Яфімавіч прыгадвае з жахам у голасе. Шмат тады на яго вачах пралілося крыві, шмат знаёмых людзей загінула. І, мабыць, менавіта таму ніводнай хвіліны не раздумваў юнак перад тым, як пайсці ў партызаны.

– У 43-м годзе мы разам з братам уліліся ў партызанскі атрад. Каля года  вялі падпольную вайну з фашыстамі: закладвалі толавыя шашкі пад рэйкі, каб варожыя цягнікі не прайшлі і не давезлі прадукты харчавання і боепрыпасы ворагу, выходзілі на розныя баявыя заданні. Пасля вызвалення Беларусі ў 44-м годзе мяне накіравалі на фронт.

Прызвалі Сяргея Яфімавіча ў армію ў званні радавога. Тады былі патрэбны людзі з баявым вопытам. Малады мужчына атрымаў пад сваё камандаванне цэлае аддзяленне.

– Нас, канечне, крыху навучылі ваеннай справе, — прыгадвае ветэран. – Але што мы тады маглі зразумець? Вакол – вайна, а мы павінны адказваць не толькі за сябе, але і за такіх жа юнакоў, як мы самі… Гэта было страшна. Неверагодна жудасна бачыць, як паміраюць твае таварышы. Вайна не дзіцячая гульня, а кулі не цацачныя.

Аднойчы, падчас разведкі боем, зачапіла куля і Сяргея Яфімавіча. Трапіла ў нагу. Пачалася гангрэна, ён ужо думаў, што застанецца інвалідам, што нагу ампутуюць. Але яго выратаваў сапраўдны цуд: у шпіталь прыехаў прафесар з Ленінграда. Ён і забраў юнака ў паўночную сталіцу, прааперыраваў салдата. У шпіталі былы франтавік і сустрэў заканчэнне вайны. Доўгачаканая Перамога, слёзы радасці і шчасця. Наперадзе – новае жыццё.

Яшчэ ў той час, як партызаніў, Сяргей Яфімавіч пазнаёміўся з будучай жонкай. Пасля вайны яна закончыла Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча, і маладая сям’я засталася на Ганцаўшчыне. Вольга Філіпаўна працавала ў школе, а Сяргей Яфімавіч спачатку быў участковым інспектарам, затым бібліятэкарам, аграномам у калгасе імя Кірава.

З 1960 года Сяргей Яфімавіч пачаў працавць настаўнікам працы ў Агарэвіцкай школе. Жыла маладая сям’я ў памяшканні школы, у маленькім пакойчыку разам з падрастаючым сынам. Пазней пачалі будаваць сваю хату. Сам, уласнымі рукамі, амаль без дапамогі, будаваў яе гаспадар. У гэтай хаце ён жыве і цяпер. Дарэчы, сын ветэрана стаў прадаўжальнікам педагагічнай дынастыі. Больш за трыццаць гадоў Уладзімір Сяргеевіч Цімошак і яго жонка Ніна Андрэеўна адпрацавалі настаўнікамі ў роднай школе. 

Сяргей Яфімавіч  узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”. Хаця, як лічыць ветэран, галоўная ўзнагарода – гэта жыццё, спакой і мір на роднай зямлі.

Карта сайта