1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

ГлавнаяДа 100-годдзя галіновага прафсаюзаВыслухаць, зразумець, дапамагчы

Выслухаць, зразумець, дапамагчы

Галоўны аб’ект увагі прафсаюза — чалавек, а канчатковая мэта — рэальная дапамога яму. Так лічыць старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў МДУ імя А.А.Куляшова Таццяна Фёдараўна Навіцкая.

Прафкам студэнтаў Таццяна Фёдараўна ўзначальвае ўжо больш за 20 гадоў. Увесь гэты час у сваёй дзейнасці яна кіруецца аднымі прынцыпамі. На яе думку, работа прафсаюзнага лідара — гэта работа з людзьмі, дзе трэба ўмець выслухаць, аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблем, абараніць інтарэсы.

— Гэта асаблівая работа. У ёй няма месца абыякавым і чэрствым. Мы мэтанакіравана працуем на фарміраванне асобы, аказанне ёй сацыяльнай, псіхалагічнай, эканамічнай, прававой падтрымкі. Але самае галоўнае — у прафкам можа прыйсці любы навучэнец з любой праблемай. Тут яго заўсёды выслухаюць, зразумеюць і паспрабуюць дапамагчы, — адзначае Т.Ф.Навіцкая.

Паводле яе слоў, сёння ў радах студэнцкага прафсаюза звыш 99% навучэнцаў. Структура арганізацыі налічвае 7 прафсаюзных бюро факультэтаў і прафбюро Сацыяльна-гуманітарнага каледжа, а таксама 136 прафсаюзных груп.

— Мы праводзім сур’ёзную матывацыйную кампанію. А наогул, дыяпазон праблем, якія вырашае прафкам студэнтаў, вельмі шырокі. Кожны студэнт, які з’яўляецца членам прафсаюза, можа быць упэўнены ў тым, што яго падтрымаюць і дапамогуць у складанай сітуацыі, акажуць садзейнічанне ў арганізацыі вольнага часу і адпачынку, вырашэнні іншых важных жыццёвых пытанняў. Мы ўдзяляем увагу залічэнню і адлічэнню студэнтаў з універсі­тэта, прызначэнню стыпендый, засяленню ў інтэрнаты, размеркаванню студэнтаў. Пытанні ў гэтых кірунках заўсёды станоўча вырашаюцца. Меркаванне прафсаюзнай арганізацыі ніколі не ігнаруе кіраўніцтва нашай УВА. Усе праблемы абмяркоўваюцца ў ходзе адкрытага дыялогу, якому спрыяе адпаведнае пагадненне аб двухбаковым супрацоўніцтве. Рэктар Дзяніс Уладзіміравіч Дук і ўся адміністрацыя слухае і чуе нас. Прадстаўнікі прафкама з’яўляюцца членамі саветаў універсітэта і факультэтаў, камісій. Мы прымаем актыўны ўдзел у распрацоўцы ўнутранных нарматыўных дакументаў, — расказвае Таццяна Фёдараўна.

Дзякуючы сацыяльнаму партнёрству, прафкам арганізаваў улік студэнтаў, якія знаходзяцца ў складаным жыццёвым становішчы, і пастаянна ажыццяўляе ім выплаты, прадугледжаныя заканадаўствам. Актывісты прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі хадайнічалі аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку выкарыстання сродкаў на аказанне матэрыяльнай дапамогі, устанаўлення надбавак да стыпендыі і прэміравання студэнтаў. Хадайніцтвы аб заахвочванні высокаматываваных студэнтаў накіроўваліся таксама ў абласны, цэнтральны камітэты прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і ФПБ.

— Мы правялі вялікую работу па распрацоўцы нарматыўных дакументаў, якія рэгулююць пытанні вучэбна-выхаваўчага працэсу, вучэбнай дысцыпліны. Шмат было зроблена таксама па вырашэнні жыллёва-бытавых пытанняў студэнтаў. На сёння забяспечанасць жыллём у нас складае 100%, — падкрэслівае Т.Ф.Навіцкая.

Таццяна Фёдараўна пераканана, што асновай эфектыўнай дзейнасці прафкама з’яўляецца прафесіяналізм і кампетэнтнасць яго членаў і актывістаў. Прафсаюзная арганізацыя студэнтаў МДУ імя А.А.Куляшова — гэта згуртаваная каманда прафесіяналаў сваёй справы. Тут рэгулярна арганізоўваюць тэматычныя сходы, вучэбныя мерапрыемствы. Робяць гэтага для таго, каб актывісты былі ў курсе апошніх змяненняў у рэалізацыі прафкамам пастаўленых задач.

У прыярытэце дзейнасці студэнцкага прафкама таксама арганізацыя вольнага часу студэнтаў. У гэтым напрамку тут ро­бяць упор на развіццё духоўнай культуры моладзі, далучэнне студэнтаў да здаровага ладу жыцця.

— Прафкам студэнтаў засноўвае прызы, аказвае дапамогу ў правядзенні такіх традыцыйных мерапрыемстваў, як “Лепшы будучы настаўнік”, “Міс універсітэта”, вечары пасвячэння першакурснікаў у студэнты, ушанаванне выпускнікоў. Право­дзім мы і ўласныя мерапрыемствы. Акрамя таго, прафкам масава набывае для студэнтаў білеты ў кіно і тэатр, абанементы ў басейн, на масавае катанне, арганізоўвае экскурсіі як па Беларусі, так і за яе межамі, — гаворыць Таццяна Фёдараўна.

Прафсаюзная арганізацыя адыгрывае важную ролю ў жыцці навучэнцаў МДУ імя А.А.Куляшова. Вядома, ёсць сёння і адкрытыя пытанні: актывізацыя дзейнасці прафсаюзнага актыву, павышэнне матывацыі да членства ў прафсаюзе, фарміраванне ў студэнцкім асяроддзі спрыяльнага псіхалагічнага клімату, са­дзейнічанне ўдасканаленню культурна-масавай, спартыўнай, аздараўленчай работы з моладдзю і многае іншае.

— Усе гэтыя задачы цалкам вырашальныя. Але важна, што наша прафсаюзная арганізацыя не зводзіць іх да адначасовых мэт, а разглядае як шматбаковы і пастаянны клопат пра студэнцкую моладзь, — запэўнівае Т.Ф.Навіцкая.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота з архіва Т.Ф.Навіцкай.

Источник

Карта сайта