1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Букін Леанід Антонавіч

У канцы кастрычніка 1943 года немцы ўчынілі ў лесе аблаву. Уцячы ад ворагаў на гэты раз не ўдалося. Яго памясцілі ў працоўны лагер у Віцебску, дзе кожны дзень палонных канваіравалі ў прыфрантавую паласу, каб рыць акопы, рамантаваць дарогі. Было некалькі няўдалых спроб збегчы. У пачатку чэрвеня 1944 года яго вывезлі ў Германію, дзе з ён працаваў на бауэра.

У пачатку красавіка 1945 года Леаніда вызвалілі з нямецкага рабства савецкія воіны. Пасля праверкі органамі КДБ хлопца прызвалі на ваенную службу. Вайна канчалася, і прыняць удзел у баявых дзеяннях Л.А.Букіну не прыйшлося. Тры гады ён служыў у группе савецкіх войск на тэрыторыі Германіі. Затым вайсковая часць была перадыслацыравана пад Маскву, дзе служыў да канца 1952 года. Прайшоў шлях ад стралка да камандзіра агнявога ўзвода.

Войска стала для яго жыццёвай школай, бо там ён атрымаў загартоўку і добрую фізічную падрыхтоўку. Быў спартсменам-разраднікам па лёгкай атлетыцы, лыжах і стральбе, што паўплывала на далейшы прафесійны выбар. У 1956 годзе Л.А.Букін скончыў Віцебскі тэхнікум фізічнай культуры, атрымаў дыплом з адзнакай і быў накіраваны настаўнічаць у Лёзненскі раён.

Працаваў звыш дваццаці гадоў у сярэдняй школе №2 і дзевятнаццаць – у першай школе гарпасёлка. Выкладаў фізкультуру, пачатковую ваенную падрыхтоўку і геаграфію.

У 1977 годзе СШ №2 гарпасёлка брала ўдзел у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па ваенна-патрыятычным выхаванні і заняла першае месца сярод сельскіх школ. Л.А.Букіна як ваенрука, адзначылі Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР. Працуючы, Леанід Антонавіч скончыў завочна Смаленскі інстытут фізічнай культуры, затым факультэт геаграфіі Смаленскага педінстытута.

Шматгадовая педагагічная праца Л.А.Букіна адзначана не толькі граматамі і дыпломамі, а і ганаровым знакам “Выдатнік адукацыі БССР”.

Дарадцай па жыцці для Леаніда Антонавіча была жонка Валянціна Гаўрылаўна, таксама педагог, выкладала на працягу сарака гадоў хімію ў СШ №1 г.п.Лёзна. Яны вырасцілі сына і дачку.

Карта сайта