ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ
ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”
VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ
Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”
Ён успамінаў:
…У 1943-м годзе ў канцы студзеня мяне і чалавек 20 маіх аднавяскоўцаў з падводамі немцы ўзялі ў абоз для барацьбы з партызанамі. Там я прабыў дзесьці паўтара месяца.
…У маі 1943 года ўручаюць мне павестку, каб з’явіўся ў Столін на зборны пункт для адпраўкі ў Германію. У павестцы буйным шрыфтам было напісана, што пры нез’яўленні я і мая сям’я будуць пакараны па нямецкіх законах ваеннага часу. Прыйшлося падпарадкавацца. …З гэтай пасткі мне ўдалося выбрацца: падмануўшы немца, я ўцёк са зборнага пункта. На работы ў Германію я не трапіў. Але пры гэтым я больш за месяц нікому не паказваўся на вочы. Усе думалі, што я ў Германіі.
…І вось зноў падзея. Група партызан ноччу ў дождж прабіралася з вёскі Рубель праз Гарынь на Беражное, а потым на Дубенец. На досвітку завіталі на хутар Сенажаткі, каб адпачыць і абсушыцца. Але ў Беражным іх прыкмецілі, бо ў вёсцы была нямецкая камендатура…
Народныя мсціўцы яшчэ адпачывалі, калі завязаўся бой. Пачулася стральба з аўтаматаў і кулямётаў. Партызаны былі блакіраваны, у тым ліку і я. Добра ведаючы мясцовасць, я і сам выйшаў, і партызан вывеў з акружэння.
…У 1944 годзе, калі вызвалілі ўсю Беларусь, мужчын ваеннаабавязанага ўзросту выклікалі ў ваенкамат для мабілізацыі.Пастроілі нас у калону і пешшу адправілі да станцыі Жыткавічы, бо чыгуначны мост праз раку Гарынь быў разбіты. Пагрузілі нас на платформы і накіравалі ў горад Бярдычаў. Размясцілі ў казармах 86 стралковага палка. У гэтым палку я прабыў два месяцы. І зноў пастраенне, вядуць на чыгуначную станцыю і вязуць у горад Валчанск у ваенны гарадок. Там былі два тыдні – і зноў вагоны. Куды мы едзем, ніхто не кажа.
…Праз суткі прыехалі ў горад Луга за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад Ленінграда. Нас выгрузілі. Пешшу ідзём 18 кіламетраў на поўнач. Там ужо стаяў мінамётны полк. Нас размясцілі па былых царскіх парахавых склепах. Замест ложкаў нары ў два паверхі. Вось тут і сфарміравалі з нас, маладых, новы рэзервовы знішчальна-супрацьтанкавы 1149 полк Вярхоўнага галоўнакамандавання.
…Кармілі нас, адна толькі назва, каб з голаду не памерлі. Нас паскорана рыхтавалі на фронт.
У пачатку 1945 года полк Віталія Барысавіча адправілі на фронт. Даехаўшы да станцыі Кросна, цягнік далей не пайшоў, чыгунка была разбіта. Полк пешшу пайшоў на Кракаў… Віталій Барысавіч працягвае аповяд:
…Штурмам бралі моцны апорны пункт абароны немцаў горад Апава ў Чэхаславакіі, а таксама гарады Мараўская Астрава і Аламоуц. За ўзяцце гэтых гарадоў ад камандавання злучэння атрымаў тры падзякі… З франтавога жыцця мне больш усяго запомнілася фарсіраване ракі Одэр у Чэхаславакіі. Наша другая батарэя прыкрывала раку, але своечасова не акапаліся. І немцы прамой наводкай білі па нас з цяжкіх гармат на працягу шасці гадзін. Шквал агню не даваў нам магчымасці замацавацца на пазіцыі, але націск мы вытрымалі. Разам са мной ваявалі мае землякі: Стахавец Матвей з вёскі Дубянец; Трухановіч Міхаіл і Стаднік Міхаіл з вёскі Туры.
Перамогу я сустрэў ў сталіцы Чэхаславакіі – Празе.