1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Некрашэвіч Матвей Данілавіч

Матвей Данілавіч Некрашэвіч нарадзіўся 23 снежня 1923 года ў в.Грабяні Лельчыцкага раена Гомельскай вобласці.

Бацькі – сяляне. Вучыўся ў Грабянёўскай  СШ. У 1938 гаду паступіў у Мазырскае педагагічнае вучылішча, якое скончыў 27 чэрвеня 1941 года.

Добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. У 1942 годзе быў цяжка паранены і знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. Пасля выпіскі быў прызнаны да нестраявой службы, але працягваў знаходзіцца ў Чырвонай Арміі, у тым ліку дзеючай.

За баявыя заслугі быў узнагароджанны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені і 10 медалямі.

Пасля вайны у 1946 годзе пачаў працаваць настаўнікам Грабянёўскай сямігадовай школы, якая затым была ператворана ў сярэднюю. У 1947 годзе быў прызначаны завучам, а з 1953 года – дырэктарам  Грабянёўскай сярэдняй школы.

У 1952 годзе Мацвей Данілавіч  завочна закончыў Мазырскі  настаўніцкі інстытут, а потым, у 1956 г.-Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага.

Як кіраўнік школы неаднаразова быў узнагароджанны граматамі: Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, органаў народнай асветы, а ў 1963 г. – знакам “ Выдатнік народнай асветы”.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 жніўня 1965 г. Мацвею Данілавічу прысвоена ганаровае званне Заслужаннага настаўніка Беларускай ССР,

У жніўні 1971 года Мацвей Данілавіч быў прызнаны дырэктарам сярэдняй агульна-адукацыйнай школы №2 г.п. Лельчыцы.

У другой палавіне 80-х гадоў школа №2 г.п.Лельчыцы была адной з лепшых па многіх паказчыках. Яе вучні перамагалі на конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах.

За вялікія  поспехі, дасягнутыя ў галіне народнай асветы, і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці 29 красавіка 1986 года Мацвей Данілавіч узнагароджанны нагрудным знакам “ Выдатнік адукацыі СССР”.

Мацвей Данілавіч прымаў актыўны ўдзел у  грамадскім жыцці раёна і неаднаразова выбіраўся дэпутатам Саветаў – сельскага і раённага.

У жніўне 1990 г. Мацвей Данілавіч быў вызвалены ад пасады дырэктара  школы ў сувязі з выхадам на пенсію па ўзросту.

Як вопытны шахматыст – аматар (1 шахматны разрад) застаўся працаваць кіраўніком шахматнага клуб, створанага ў школе.

У 2007 годзе Мацвею Данілавічу прысвона званне – ГАНАРОВЫ ГРАМАДЗЯНІН Г.П. ЛЕЛЬЧЫЦЫ.

Карта сайта