1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Іўчык Іван Арцёмавіч

Вестка пра напад фашыстаў на СССР прыйшла ў Міраслаўку хутка.

Летам 1944 г. Іван Арцёмавіч у радах Чырвонай Арміі пайшоў на фронт. У баі ў напрамку Беластока быў цяжка паранены. Наперадзе была хірургічная аперацыя (выдалена правая лапатка).

У верасні 1945 г. Іван Арцёмавіч быў выкліканы ў ваенкамат і атрымаў прызначэнне ў атрад ваенізаванай аховы грамадзянскага паветранага флоту, што размяшчалася ў Мінску.

У 1948 г. Іўчык І.А. быў звольнены з радоў Савецкай Арміі ў званні капітана. Паступіў на гістарычны факультэт Маладзечанскага настаўніцкага інстытута.

Пасля заканчэння вучобы ў 1950 г. быў накіраваны ў Ашмянскі раённы аддзел народнай адукацыі.

У 1951 г. назначаны дырэктарам Міхайлоўшчынскай сямігадовай школы. Пад яго кіраўніцтвам быў пабудаваны фізкультурны гарадок, агароджана школьная тэрыторыя.

У 1953 г. Іван Арцёмавіч ажаніўся з Любоўю Пятроўнай Пархімовіч, былой аднакурсніцай па Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, настаўніцай рускай мовы і літаратуры, якая пасля працавала разам з мужам у Граўжышкоўскай школе. На свет нарадзіліся дзве дачкі.

Летам 1959 г. Іўчык І.А. быў пераведзены на працу дырэктарам школы ў Граўжышкі. У хуткім часе ля галоўнага будынка выраслі тры новыя пабудовы: пачатковая школа, бібліятэка і сталовая. Будаўніцтва вялося сваімі сіламі. Побач са школай вырас двухкватэрны жылы дом для маладых спецыялістаў. Было закладзена футбольнае поле, саджаліся яблыні і дэкаратыўныя кустарнікі. Школьная тэрыторыя па-новаму была абгароджана. Школа часта займала месцы ў раёне. У 1968 г. па прапанове Івана Арцёмавіча ля школы быў закладзены парк, які садзілі вучні старэйшых класаў. Івану Арцёмавічу было прысвоена званне “Выдатнік народнай асветы”. Ініцыятывай Іўчыка І.А. было і стварэнне ў вёсцы Кургана Славы ў гонар загінуўшых землякоў.

Людзі, якія асабіста ведалі Івана Арцёмавіча характарызуюць яго як чалавека, які заўсёды гатовы быў дапамагчы, сам праяўляў ініцыятыву, не баяўся выказваць сваю думку. Заўсёды выказваўся за шырокае ўжыванне беларускай мовы ў школах. Некаторыя школьныя настаўнікі, якія і зараз працуюць, успамінаюць, што ён быў чалавекам вельмі адукаваным, паважаным і з пачуццём гумару. Напэўна менавіта таму многія мясцовыя жыхары ішлі да яго за дапамогай, а ён ніколі ў ёй не адмаўляў.

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Іван Арцёмавіч працягваў працаваць настаўнікам гісторыі да 1993 г., займаўся грамадскай працай, перадаваў свой багаты жыццёвы вопыт маладым. Пра вайну амаль не ўспамінаў і не любіў расказваць, мне здаецца, што гэта характэрна амаль усім ветэранам, якім прыйшлося ўбачыць усе жахі вайны.

Карта сайта