З 1930 па 1937 гады вучыўся ў Шчыткавіцкай сямілетняй школе Старадарожскага раёна. З 1937 па 1940 гады вучыўся ў Чэрыкаўскім ветэрынарным тэхнікуме. У маі 1937 года быў прыняты ў члены ВЛКСМ. 18 ліпеня 1940 года залічаны курсантам гадзічных курсаў па падрыхтоўцы выкладчыкаў 8-10 класаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны Іван сустрэў у Мінску. Хуткае наступленне немцаў на дазволіла маладому чалавеку ў першыя дні вайны ўступіць у рады Чырвонай Арміі. Ён апынуўся ў роднай вёсцы, але яго не пакідалі думкі аб тым, як арганізаваць барацьбу з ворагам. Іван з сябрамі наладжвае сувязь з членамі партызанскай брыгады. Панамарэнка, у якую залічаны радавым 12 кастрычніка 1943 года.
2-я Мінская партызанская брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавічскага, Мінскага, Старадарожскага і Рудзенскага раёнаў Мінскай вобласці. Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на варожых камунікацыях Мінск-Асіповічы, Асіповічы – Старыя Дарогі, Мінск – Слуцк, Пухавічы –Узда. У рэльсавай вайне толькі ў другой палове 1943 года ўзарвалі 1 тысячу рэльсаў. У студзені-лютым 1943 года, чэрвені 1944 вялі баі з карнікамі. Пад аховай партызан знаходзілася 1800 мірных жыхароў, якія ратаваліся ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Іван Сідаравіч прымаў удзел практычна ва ўсіх аператыўных бітвах партызанскай брыгады. За мужнасці і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з ворагам Качан Іван Сідаравіч Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны медалём “За боевые заслуги” і ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
Вайна для Івана Сідаравіча закончылася з вызваленнем Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
З ліпеня 1944года ён дэмбелізуецца з арміі і накіроўваецца партыяй для работы ў народную адукацыю. З ліпеня 1944 па сакавік 1945года Качан І.С. працуе дырэктарам Шчыткавічскай сямілетняй школы, у якой сам калісьці вучыўся. Бацькі і дзеці палюбілі настаўніка. Яго камсамольскі запал, уменне працаваць з людзьмі адзначаны кіраўніцтвам раёна.
З сакавіка 1945 года па 12 лістапада 1945года Іван служыць у радах Савецкай Арміі, прычым, праходзіць службу ў г.Ваўкавыску. Ваўкавышчына з гэтага моманту стала родным куточкам для маладога, таленавітага чалавека.
Народнай адукацыі раёна былі вельмі патрэбныя выдатныя спецыялісты. З 1 снежня 1945года ён назначаецца дырэктарам Вярэйкаўскай сямілетняй школы, а таксама выкладае гісторыю. У Вярэйках ён жэніцца.
У 1956 годзе Іван Сідаравіч пераведзены на пасаду дырэктара Воўпаўскай сярэдняй школы. Выхаваўчая работа ў школе, грамадская работа ў калгасе захапілі маладога чалавека поўнасцю. Яго школа, дзеці прымаюць удзел у выставе ВДНХ, ён з’яўляецца членам парткама калгаса, пра яго часта піша газета “Зара над Нёманам”.
Іван Сідаравіч Качан узначальвае пярвічную арганізацыю “Веды”. Арганізацыя лічыцца самай лепшай у раёне.
Шмат яе лектараў атрымалі Ганаровыя граматы, каштоўныя падарункі абласнога і рэспубліканскага аддзялення грамадства “Веды”, у тым ліку і Іван Сідаравіч.
Міністэрства адукацыі БССР узнагароджвае Качана І.С. знакам “Выдатнік народнай адукацыі”.
З кастрычніка 1970 года Іван Сідаравіч назначаецца дырэктарам Вярэйкаўскай сярэдняй школы. Яго працалюбства становіцца прыкладам для калег і бацькоў дзяцей.
У жніўні 1977 года Іван Сідаравіч па сваім жаданні пакінуў работу дырэктара школы. Далі аб сабе знаць хваробы. Качан І.С. працуе настаўнікам гісторыі Вярэйкаўскай СШ. У снежни 1983 года Іван Сідаравіч выйшаў на пенсію, аднак доўгі час быў кіраўніком школьнага музея, які лічыўся лепшым у Ваўкавыскім раёне.
Акрамя баявых узнагарод, Іван Сідаравіч адзначаны і працоўнымі ўзнагародамі. Ён узнагароджаны медалём “За трудовое отличие», медалём «За доблестный труд».