ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ
ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”
VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ
Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”
Сям’я Мушчукоў перад вайной жыла на хутары Крамяніца — Дольная. Вайна застала іх знянацку, выехаць не паспелі. Пачаліся цяжкія выпрабаванні ў нямецкай акупацыі. У майскі дзень 1943 года Пётр у Ваўкавыску трапіў пад аблаву на молодзь. Усіх людзей пагрузілі ў таварны цягнік і адправілі ў Германію. Пасля шматлікіх выпрабаванняў ён апынуўся на ўзбярэжжы Балтыкі, на Кушскай касе. Там давялося працаваць дармавым работнікам у маладой гаспадыні.
У ліпені 1944 года, калі толькі прыйшло вызваленне, рушылі «остарбайтары» на ўсход. Пётр Мушчук трапіў у Брэст. 3 Брэста шлях пралёг да горада Хельм, дзе ў жніўні 1944 года пачала фарміравацца дывізія імя Ванды Васілеўскай. I хоць ён быў беларус, але добра ведаў польскую мову, бо якраз перад вайной скончыў настаўніцкую семінарыю ў Беластоку. А баявыя дзеянні дывізіі пачаліся ў студзені 1945 года пры вызваленні Варшавы. Пасля Варшавы былі баі пад Шчэцынам. У складзе першага Беларускага фронта дывізія фарсіравала Одэр і Нісу. А затым яе перадалі першаму Украінскаму фронту. Ужо з яго войскамі дайшлі да Дрэздэна. 24 красавіка 1945 Пётр быў паранены пад гарадком Баўтэнам.
Адгрымела вайна. Аднак служба капрала Мушчука працягвалася да 1947 года. Вялікі гарнізон польскіх войскаў знаходзіўся ў гарадку Острув-Велікапольскі каля Познані. Там па заканчэнні службы Пятру прапанавалі застацца.
Але яго неймаверна цягнула на Ваўкавышчыну, дзе ён нарадзіўся і вырас.
У мірны час Пётр Мікалаевіч працаваў настаўнікам у Драгічанскай і Ізабелінскай школах.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За ўдзел у баях за вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй”.