1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Зайцава (Хомка) Ніна Ільінічна

17 верасня 1939 г. усіх абляцела радасная вестка: чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь. У тым жа годзе Ніну і яшчэ шасцярых дзяцей прынялі ў піянеры.

У дзяцінстве Ніна Ільінічна насіла прозвішча Хомка. Пад ім яна і ўвайшла ў гісторыю ваеннага ліхалецця. А ведаюць яе як піянера-героя. Калі пачалася вайна, сям'я Ніны жыла ў вёсцы Гудзевічы. 30 чэрвеня 1941 года ў вёску прыйшлі фашысты. Пачаліся расстрэлы, арышты, вобыскі. Шукалі зброю, дакументы, забіралі лепшыя рэчы.

10 ліпеня 1941 года бацьку Ніны, камуніста-падпольшчыка, расстралялі.

Перад вайной старшыня калгаса, а гэта быў муж Нінінай цёткі, купіў сцяг і хацеў уручыць піянерскай дружыне пасля канікул, а тут вайна. Ніна Ільінічна успамінае:

– Аднойчы я пачула размову дарослых. Яны былі ў разгубленасці і не ведалі, што рабіць з піянерскім сцягам, які не паспелі ўручыць дружыне? Сцяг неабходна было схаваць! Я папрасіла маці даручыць гэту справу мне. Ведалі ўсе, што за гэта сям'ю могуць расстраляць, але матуля пасля доўгай размовы згадзілася. Дома я зашыла сцяг у матрасік навароджанай сястрычкі. Аднойчы, падчас вобыску, фашысты загадалі ўзяць дзіця і падняць матрац. У мяне па целе пабеглі мурашкі. Але бяда мінула. Пасля гэтага я перахавала сцяг на гарышчы ў пячной трубе.

16 ліпеня 1944 года дзеці зноў селі за парты. Ніну Хомка абралі старшынёй піянерскай дружыны. У дружыну 7 лістапада Ніна і перадала выратаваны сцяг.

У чэрвені 1945 года сцяг быў перададзены ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, дзе знаходзіцца і дагэтуль.

Ніна Ільінічна была ўзнагароджана медалём «За адвагу», доўгі час працавала настаўніцай у Вярэйкаўскай сярэдняй школе. 

Сёння яе імя носіць піянерская дружына Вярэйкаўскай сярэдняй школы Ваўкавыскага раена Гродзенскай вобласці. Яна была частым госцем у школе.

На сустрэчах  былы піянер-герой часта паўтарала:«Няхай ніколі не паўтарыцца гэта! Няхай дзеці будуць дзецьмі, а не салдатамі!».

Карта сайта