ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ
ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”
VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ
Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”
Вялікая Айчынная вайна не дала магчымасці папрацаваць. Настаўнік прайшоў нялёгкі баявы шлях у складзе партызанскай брыгады імя Сталіна, якая дыслацыравалася на Расоншчыне. Школай для Паўла Аляксандравіча сталі расонскія лясы, а ўказкай – аўтамат.
Калі адгрымела вайна і савецкі народ пачаў загойваць нанесеныя ворагам раны, П.А.Марцінята разам з тымі, хто не раз глядзеў у вочы смерці і атрымаў нарэшце права на мірную працу, цалкам аддаецца школе.
У 1945 годзе яго накіроўваюць настаўнічаць на Міёршчыну. Ужо немалады загадчык Міёрскага райана ў паношаным вайсковым шынялі запрасіў яго прысесці, затым сказаў: “У Пераброддзі няма школы, няма дырэктара. Дырэктарам будзеце Вы. Веру, што там хутка будзе і школа…”
І ён не памыліўся.
Аднак жыццё не стаіць на месцы. Яго хуткабежная плынь кідае людзей у розных кірунках. Захапіла яна і Паўла Аляксандравіча.
З той пары мінула шмат гадоў. Па стану здароўя П.А.Марцінята перадаў пасаду дырэктара маладому калегу, а сам выкладаў родную мову.
Пражытыя гады – прыклад шчырасці і адданасці любімай справе. Данінай вялікай павагі і ўдзячнасці за выхаванне маладога пакалення з’явілася прысваенне ў 1968 годзе Паўлу Аляксандравічу Марціняту высокага звання «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР».
Паўла Аляксандравіча заўсёды вызначалі добрыя і ўважлівыя адносіны да людзей, шчырасць і прастата ва ўзаемаадносінах. Свае веды, любоў да роднай мовы, краю ён умеў перадаць вучням. Вопытам сваёй педагагічнай працы заўсёды дзяліўся з калегамі.