1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Памяць сэрца

Яніна ТРАХІМОВІЧ, старшыня Рэспубліканскага савета ветэранаў працы галіны і галіновага прафсаюза. Публікацыя ў «Настаўніцкай газеце» ад 13 чэрвеня  2015 года.

Пішу ў “сваю” “Настаўніцкую”, бо колькі б гадоў ні мінула пасля заканчэння працоўнай дзейнасці, гэтая газета ўсё роўна застанецца сваёй. Хачу расказаць толькі аб адным кавалачку з жыцця 89,5 тысячы ветэранаў сістэмы адукацыі, якія цяпер жывуць у рэспубліцы. Многім з іх столькі ж гадоў, колькі і Вялікай Перамозе, 70-годдзе якой мы ўсенародна адсвяткавалі, некаторым — крыху больш, іншым — менш, а вось 987 педагогам-франтавікам ужо за 90.

Усе гэтыя пасівелыя, згорбленыя пад цяжарам гадоў, часам фізічна не зусім здаровыя, але па-свойму прыгожыя і моцныя духам людзі хочуць быць па-ранейшаму ў страі, хочуць да канца сваіх дзён быць карыснымі і мець дачыненне да таго, што адбываецца вакол. Яны хочуць жыць! Гэты год юбілейны: 70 гадоў Вялікай Перамозе. Пры падрыхтоўцы да свята Рэспубліканскімі і рэгіянальнымі ветэранскімі саветамі былі зняты новыя фільмы пра салдат вайны, дапоўнены летапісы, абноўлены экспанаты музеяў, напісаны і выдадзены кнігі, высаджаны сотні дрэў, прыбраны магілы загінуўшых, падрыхтаваны канцэртныя праграмы.

У пачатку чэрвеня на базе Мінскай вобласці разам з Цэнтральным камітэтам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі праведзена пашыранае пасяджэнне Рэспубліканскага савета ветэранаў працы галіны і галіновага прафсаюза з запрашэннем прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны. Сярод іх і вязень фашысцкіх канцлагераў Анатоль Якаўлевіч Малахаў, і суперфіналіст Рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства “Крыштальны журавель 2001 года” Вольга Іванаўна Лугоўская, і фіналісты і лаўрэаты Рэспубліканскіх конкурсаў песні сярод ветэранаў “Песні Перамогі” Валянціна Паўлаўна Базанчук, Рыгор Цярэнцьевіч Цярэшчанка, Аляксандр Мікалаевіч Арцемьеў. Удзельнікамі пасяджэння былі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, настаўнікі, выхавальнікі, якія многія гады свайго жыцця аддавалі сэрца дзецям.

У пачатку чэрвеня на базе Мінскай вобласці разам з Цэнтральным камітэтам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі праведзена пашыранае пасяджэнне Рэспубліканскага савета ветэранаў працы галіны і галіновага прафсаюза з запрашэннем прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны. Сярод іх і вязень фашысцкіх канцлагераў Анатоль Якаўлевіч Малахаў, і суперфіналіст Рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства “Крыштальны журавель 2001 года” Вольга Іванаўна Лугоўская, і фіналісты і лаўрэаты Рэспубліканскіх конкурсаў песні сярод ветэранаў “Песні Перамогі” Валянціна Паўлаўна Базанчук, Рыгор Цярэнцьевіч Цярэшчанка, Аляксандр Мікалаевіч Арцемьеў. Удзельнікамі пасяджэння былі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, настаўнікі, выхавальнікі, якія многія гады свайго жыцця аддавалі сэрца дзецям. Мы прайшлі па святых вулачках-сцяжынках Хатыні, пакланіліся маці-салдатцы Настассі Купрыянавай, якая адправіла на фронт і не дачакалася адтуль усіх сваіх сыноў, пабывалі каля Мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”, у музеі імя Івана Кузняцова, самага маладога поўнага кавалера ордэна Славы, у гімназіі № 3 Барысава, усклалі кветкі да помніка “Выпускнікам і настаўнікам школы, якія не вярнуліся з вайны”, устаноўленага ў двары гімназіі № 1 Слуцка. Не хаваючы слёз, удзельнікі пасяджэння ў гэтай жа гімназіі слухалі вершы Роберта Раждзественскага, Юліі Друнінай, Аляксандра Твардоўскага, Яўгенія Еўтушэнкі ў сардэчным чытанні дзяцей, апранутых у ваенную форму. А калі на сцэну падымаліся (многія з цяжкасцю) ветэраны вайны і працы, сэрца замірала ад гордасці за гэтых людзей.

Сапраўднае свята мудрасці і душэўнай маладосці падарылі ўдзельнікам пасяджэння ў сярэдняй школе № 2 Барысава. Нас пакарыў дзіцячы духавы аркестр, пакарыў вялікую залу, запоўненую ветэранамі і гасцямі школы. Нас пакарыў цудоўны канцэрт навучэнцаў. Уся зала апладзіравала стоячы хору ветэранаў педагагічнай працы, які выконваў песні ваенных гадоў. Мы спявалі разам з ім. Спявалі і радаваліся за прыгожых дзяцей, за сябе, за ўсіх, хто прынёс Вялікую Перамогу.

Незабыўнае ўражанне на ўсіх удзельнікаў пасяджэння зрабіла Гацукоўская сярэдняя школа Слуцкага раёна, яе дырэктар Людміла Мікалаеўна Скалабан.

Невялікая, стаіць недалёка ад дарогі, здавалася б, звычайная сельская школа, дзе вучыцца каля 100 дзяцей. Але якая ж там любоў, беражлівасць, дабрыня, дагледжанасць адчуваецца ва ўсім! Тут пісьменныя і працавітыя педагогі, большасць з якіх з’яўляецца выпускнікамі гэтай школы; тут разумнае, улюбёнае ў сваю справу кіраўніцтва; тут добрая матэрыяльная база; тут дзеці, якія хочуць вучыцца і працаваць. У школе ўнікальны зімовы сад, дзе круглы год усё патанае ў зелені, спяваюць птушкі, разбіты кветнікі і альтанкі. Тут вельмі клапатліва, з вялікай павагай адносяцца да ветэранаў. Побач з іх фотаздымкамі словы:

Вы всегда рядом с нами останетесь,
Потому что нужны нам всегда,
Значит, вы никогда не состаритесь, 
Никогда! Никогда! Никогда!

А ў гонар тых, хто пайшоў з жыцця, пасаджана Алея Памяці. І шапацяць лісцем там бярозы ды клёны, пад імі таблічкі з імёнамі калег. На жаль, дрэў становіцца ўсё больш і больш. Час няўмольны. Так прайшло выязное пасяджэнне Рэспубліканскага савета ветэранаў. Кожны з яго ўдзельнікаў павёз з сабой вялікае пачуццё ўдзячнасці за тыя незабыўныя тры дні, якія ім падарыў ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, яго старшыня Аляксандр Аляксандравіч Бойка і намеснік Валянціна Аляксееўна Ільіна. Мы ўдзячны начальніку ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Галіне Мікалаеўне Казак, старшыні абласнога камітэта прафсаюза Мікалаю Мікалаевічу Башко, кіраўнікам органаў адукацыі і старшыням прафсаюза Слуцкага і Барысаўскага раёнаў Андрэю Васільевічу Нядзельку, Аксане Уладзіміраўне Васілевіч, Таццяне Мікалаеўне Пракапенкавай, Любові Андрэеўне Мікуловіч, усім, хто прымаў ветэранаў рэспублікі, за паважлівыя адносіны да нас і гасціннасць.

ВЫЯЗНОЕ ПАСЯДЖЭННЕ РЭСПУБЛІКАНСКАГА САВЕТА ВЕТЭРАНАЎ ПРАЦЫ ГАЛІНЫ І БЕЛАРУСКАГА ПРАФСАЮЗА РАБОТНІКАЎ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ АДБЫЛОСЯ 3 – 5 ЧЭРВЕНЯ Ў МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ. Публікацыя на сайце газеты «Слуцкі край»

Карта сайта