1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

«Чалавек народжаны, каб жыць»

У мінулыя выхадныя краіна шчыра святкавала 70-годдзе Вялікай Перамогі. Напярэдадні гэтай велічнай даты адбылася сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы з міністрам адукацыі Міхаілам Анатольевічам Жураўковым і старшынёй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандрам Аляксандравічам Бойкам.

У мінулыя выхадныя краіна шчыра святкавала 70-годдзе Вялікай Перамогі. Напярэдадні гэтай велічнай даты адбылася сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы з міністрам адукацыі Міхаілам Анатольевічам Жураўковым і старшынёй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандрам Аляксандравічам Бойкам.

Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй. Штогод напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі галіновага міністэрства і прафсаюзнага аб’яднання вітаюць ветэранаў вайны і працы. Такія сустрэчы — гэта не толькі даніна павагі тым, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, абараняў Радзіму, але і магчымасць для ўсіх нас павучыцца самаадцанасці, мужнасці і бясконцай любові да жыцця. Бо кожны з запрошаных на сустрэчу ветэранаў — гэта па-сапраўднаму легендарны чалавек: большасць з іх трапілі на фронт у зусім маладым узросце — у 17—18 гадоў. 3 годнасцю прайшлі яны ўсе бесчалавечныя выпрабаванні гэтага ліхалецця, затым гэтак жа самаадцана адбудоўвалі поўнасцю разбураную краіну. I, нягледзячы на ўсе цяжкасці, страты, яны і сёння поўныя жыцця і аптымізму. Вось, напрыклад, Якаў Андрэевіч Гарцуеў — сувязіст, ён прайшоў усю вайну — ад пачатку да капітуляцыі Германіі. Сёння ж, нягледзячы на гады, у яго ўсё тая ж ваенная выпраўка і бляск у вачах.

— Падчас вайны мы не думалі пра подзвіг, гераізм. Проста змагаліся за сваю Радзіму, за незалежнасць сваёй краіны, за сваіх маці і бацькаў, за сваё шчасце. Ніхто пра гэта не гаварыў, але кожны ведаў і рабіў тое, што патрабавалася для перамогі над ворагам, — узгадвае Якаў Андрэевіч.

Ці, напрыклад, Валянціна Паўлаўна Чудаева. Яна пайшла дабравольцам на фронт у 17 гадоў, стала камандзірам гарматнага разліку зенітнай артылерыі. Прайшла агнявымі дарогамі Калінінскага, Карэльскага, Заходняга і 2-га Беларускага фронту. Удзельнічала ў вызваленні Мінска. Перамогу сустрэла ў Польшчы, на мяжы з Усходняй Прусіяй. Сёння ёй ужо 91 год, а Валянціна Паўлаўна, нягледзячы на старыя раны, цяжкія працоўныя пасляваенныя гады, па-ранейшаму вясёлая і абаяльная.

Сакрэт такога жыццялюбства і стойкасці, як сцвярджаюць самі ветэраны, просты: яны па-сапраўднаму разумеюць каштоўнасць жыцця. «Чалавек народжаны, каб жыць» — гэтыя, па сутнасці, простыя і знаёмыя ўсім словы гучаць зусім па-іншаму з вуснаў тых, хто не раз быў на валасок ад смерці.

— Вельмі прыемна бачыць ветэранаў, іх яркія вочы, іх запал і аптымізм. Упэўнены, што і ўтыя далёкія страшныя часы, яны былі такімі ж, — адзначыў на сустрэчы міністр адукацыі М.А. Жураўкоў. — На жаль, вайна закранула кожную сям’ю. Мы ўсе ў гэтыя дні ўзгадваем сваіх сваякоў, бабуль, дзядуляў, што не вярнуліся з вайны. Нізкі паклон ветэранам, якія ўдзельнічалі ў гэтых баях. Не меншая заслуга ў гэтай перамозе і тых, хто быў у тыле, дзень і ноч працаваў на Перамогу. Сістэма адукацыі павінна зрабіць усё, каб новае пакаленне не забывалася пра тэты подзвіг, пра гэтую вайну, каб жудасць тых гадоў больш не паўтаралася.

Публікацыя ў «Настаўніцкай газеце» ад 12 мая 2015 года №55 (7660)

DSCN6260 small

Намеснік старшыні Савета ветэранаў БНТУ Валяжанін Віктар Аляксандравіч, Старшыня галіновага прафсаюза Бойка Аляксандр Аляксандравіч,
ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Разумовіч Валянціна Адамаўна,
Маладцоў Васіль Сяргеевіч , Скатулін Мікалай Іванавіч

2015 Vstrecha s veteranami Garcuev

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гарцуеў Якаў Андрэевіч

DSCN6228 s

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Чудаева Валянціна Паўлаўна

Карта сайта