1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

Самая важная ўзнагарода

У чацвер у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшла традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і профільнага профсоюза з ветэранамі Вялікай Айчыннай войны і працы. Адных толькі ўсмешак тым, хто набліжаў Перамогу, была падорана не адна сотня. А слоў падзякі, пажаданняў моцнага здароўя, даўгалецця і того больш — некалькі тысяч.

На жаль, час няўмольны. Кожная такая сустрэча ўсё больш адцаляе ад нас пераможны май 1945-га, і таму шчырыя ўсмешкі, добрыя словы, дапамога ветеранам у бытавых пытаннях з кожным годам набываюць асаблівую каштоўнасць. Увага — вось самая галоўная, самая важная ўзнагарода, якую ў мірны час могуць атрымаць удзельнікі Вялікай Айчыннай. Акрамя ўсмешак і слоў падзякі ад нашчадкаў Перамогі, у гэты дзень гучалі і ўспаміны салдат Перамогі: пра аднапалчан, з якімі даводзілася дзяліць ваенныя нягоды; пра калег, з якімі быў пройдзены складаны і адказны педагагічны шлях; пра навучэнцаў, якім ветераны далі пуцёўку ў дарослае жыццё. Гаварылася пра недапушчэнне войнаў, важнасць міру, а таксама сямейнага выхавання як асновы шчаслівага грамадства.

— Заўсёды прыемна бачыць вашы радасныя твары. Яшчэ прыемна, калі сустракаешся з сучаснай моладдзю і на пытанне, якое галоўнае свята нашага народа, яны адказваюць: 9 Мая — Дзень Перамогі. Гэта сведчыць пра тое, што ў нас паспяхова вядзецца выхаваўчая работа. Нядаўна ў Бруселі праходзіла нарада міністраў адукацыі краін Еўропы, і было прыемна чуць пахвальныя словы ў адрас Беларусі за тое, што ў нас адукацыя — гэта не толькі веды, але і выхаванне. Дарэчы, у камюніке па выніках нарады было адзначана: галоўнай мэтай адукацыі ў еўрапейскіх краінах павінна быць не толькі атрыманне прафесійных ведаў і навыкаў, але і выхаванне. Гэта тое, пра што мы заўсёды гаворым. Гэта шлях, з якога мы не звярнулі. Яшчэ раз жадаю вам моцнага здароўя, каб вашажыццё працякалалёгка, спакойна і добра, каб наша моладзь заўсёды вас шанавала, памятала пра ваш подзвіг, каб на нашай зямлі ніколі не было вайны, — звярнуўся да ветэранаў міністр адукацыі Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў.

Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Аляксандравіч Бойка ў сваім слове да ветэранаў адзначыў: «Вы шмат пішаце: вершы, мемуары, ўспаміны. Пра вас пішуць яшчэ часцей. Таму, лічым, добрым падарункам для вас стане спецыяльны зборнік вершаў і песень пра вайну». Вершы пра вайну, песні пра шчаслівае мірнае дзяцінства гучалі ў гэты дзень і ў выкананні творчых калектываў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і сталі выдатным падарункам да Дня Перамогі.

Увага — самая галоўная, самая важная ўзнагарода для герояў. Час няўмольны, але няхай ён не ўладарыць над вамі. Жывіце доўга, дарагія ветэраны!

Публікацыя ў «Настаўніцкай газете» ад 7 мая 2016 г.

2016 Vstrecha s veteranami 2

2016 Vstrecha s veteranami 1

Карта сайта