1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ВЫТОКИ ОРША КОБРИН

ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ

Медиагалерея

Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...
ГлавнаяДа 100-годдзя галіновага прафсаюзаПа прынцыпах узаемадзеяння і ўзаемадапамогі

Па прынцыпах узаемадзеяння і ўзаемадапамогі

Сярод раённых арганізацый у структуры Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза адукацыі і навукі самай шматлікай з’яўляецца Першамайская, якая аб’ядноўвае 67 пярвічных арганізацый з агульнай колькасцю 6508 чалавек, уключаючы 1314 непрацуючых пенсіянераў — ветэранаў працы. На ўсіх членаў прафсаюза распаўсюджваецца дзеянне калектыўных дагавораў, заключаных у кожнай установе адукацыі. Рэалізацыяй статутных патрабаванняў прафсаюза актыўна займаюцца 74 члены раённага камітэта і 13 членаў прэзідыума.

На працягу ўсяго часу існавання нашай арганізацыі яе лідарамі былі лепшыя і паважаныя ў Першамайскім раёне Віцебска кіраўнікі, якія паслядоўна вырашалі задачы па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных, умацаванні якаснага і колькаснага складу галіновага прафсаюза. Напрыклад, пад кіраўніцтвам Сяргея Пятровіча Нікіціна (2007—2019 гады работы) мы дасягнулі практычна стопрацэнтнага паказчыка ахопу прафсаюзным членствам (99,8 працэнта), неаднаразова станавіліся пераможцамі ў конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў па ахове працы і энергазберажэнні, супрацоўніцтве са сродкамі масавай інфармацыі, спартыўна-масавай рабоце. Была праведзена значная работа па падтрымцы маладых спецыялістаў, а таксама дзяцей членаў прафсаюза з малазабяспечаных і мнагадзетных сем’яў. Сталі традыцыйнымі ўрачыстыя раённыя сустрэчы “З любоўю для вас, ветэраны”, “Галоўнае слова ў жыцці — мама!”, “Імі ганарыцца раён!”, правядзенне круглагадовай акцыі “Прафсаюзы — дзецям”, многія іншыя мерапрыемствы.

Асаблівае месца ў дзейнасці арганізацыі адведзена рабоце з ветэранамі педагагічнай працы. Рэгулярна арганізоўваюцца пашыраныя пасяджэнні раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы “Залаты фонд” (яго кіраўнік — ганаровы ветэран працы Марына Лельеўна Траецкая), заняткі групы па аздараўленні на базе Віцеб­скага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам выдатніка адукацыі БССР, СССР Лізаветы Мікалаеўны Ільяковай, памятныя вечарыны, сустрэчы па абмене вопытам з моладдзю, круглыя сталы. У 2018 годзе, дзякуючы ініцыятыве Кастрычніцкага, Чыгуначнага і Першамайскага раённых камітэтаў прафсаюза адукацыі і навукі Віцебска, у мікрараёне Медцэнтр  Першамайскага раёна з’явілася алея памяці ветэранаў педагагічнай працы, дзе была добраўпарадкавана тэрыторыя, уста­ляваны памятны знак і высаджаны маладыя клёны. Зараз пастаянны догляд алеі — у зоне нашай адказнасці. З лістапада 2019 года райкам галіновага прафсаюза ўзначальвае Вольга Гурчанка.

Па словах Вольгі Валер’еўны, раённы камітэт працягвае актыўную работу па ўмацаванні сацыяльнага партнёр­ства і значнасці прафсаюзнага руху раёна, па правядзенні культурна-масавых і грамадскіх мерапрыемстваў, актыўнай падтрымцы ўсіх катэгорый членаў прафсаюза. Так, падчас пандэміі была аказана аператыўная дапамога ў набыцці дэзынфіцыруючых сродкаў і медыцынскіх масак для забеспячэння імі ўсіх членаў прафсаюза на агульную суму больш за 5500 рублёў. Рэгулярна аказваецца матэрыяльная дапамога тым членам прафсаюза, хто звярнуўся па яе ў сувязі з цяжкім станам здароўя або апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі: толькі за 7 месяцаў 2020 года задаволена больш за 300 такіх зваротаў. У грамадскім кантролі ва ўстановах адукацыі задзейнічаны 195 грамадскіх інспектараў па ахове працы, якія будуюць сваю працу сумесна з наймальнікамі і штогод праводзяць больш за 800 выхадаў.

— Культурна-масавая работа — адзін з нашых прыярытэтаў, і мы імкнёмся ажыццяўляць яе якасна, з улікам агульных інтарэсаў, — расказвае Вольга Гурчанка. — Вялікі рэзананс сярод педагагічнай грамадскасці мелі дні адкрытых дзвярэй па абмене вопытам, праведзеныя на базе ясляў-сада № 112 і гімназіі № 9 Віцебска ў другой палове 2019 года і бягучым годзе. Мы захавалі традыцыю ўшанавання ветэранаў педагагічнай працы з уручэннем ім пасведчання “Ганаровы ветэран працы”. Зараз поўным ходам ідуць падрыхтоўка да свят, прысвечаных пачатку навучальнага года, і жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі, акцыя “Збяры партфель дзіцяці ў школу” ў рамках круглагадовай акцыі “Прафсаюзы — дзецям”. У будучыні плануем традыцыйнае святкаванне дзяржаўных і прафесійных свят, экскурсійную паездку па этнаграфічных мясцінах Беларусі з удзелам прафактыву раёна, іншыя мера­прыемствы. Запамінальным момантам для прафактыву ўстаноў адукацыі стала сустрэча са старшынёй Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза Таццянай Раманаўнай Якубовіч на базе сярэдняй школы № 46 Віцебска імя І.Х.Баграмяна і ясляў-сада № 110 Віцебска.

Прафсаюзы выконваюць ролю індыкатара грамадскай думкі, служаць сістэмай зваротнай сувязі для дзяржавы, што дазваляе абгрунтавана і вынікова карэкціраваць сацыяльна-эканамічную палітыку. Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — самая масавая грамад­ская арганізацыя, якой належыць асаблівая роля ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці педагагічнага грамад­ства. Прафсаюз і дзяржава непадзельныя. 9 жніўня адбылося адно з самых значных у краіне мерапрыемстваў — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У скла­дзе ўчастковых камісій былі прадстаўлены 52 члены і 63 назіральнікі з ліку прафактыву раёна. Першамайская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі кіруецца ў сваёй дзейнасці прынцыпамі ўзаемадзеяння і ўзаемадапамогі, бо толькі працуючы сумесна, поплеч, можна дася­гнуць таго, каб панавалі закон і справядлівасць, паважаліся правы і вырашаліся пытанні, якія стаяць перад сістэмай адукацыі і грамадствам у цэлым. Прафсаюзная работа не павінна дзяліцца на важныя і другарадныя элементы і напрамкі. У ёй усё так ці інакш звернута да чалавека, працята клопатам аб тым, каб жыццё людзей станавілася лепшым, а іх правы і законныя інтарэсы былі надзейна абаронены. Многае зроблена, і мы здольныя разам зрабіць яшчэ больш.

Маргарыта БАЙДАЧЭНКА,
галоўны спецыяліст РК Першамайскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Віцебска.

Источник

Карта сайта