1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39
ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ

Медиагалерея

Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...

Астроўская Лідзія Аляксандраўна

Гады вайны ўнеслі свае папраўкі ў намечаны жыццёвы шлях. Амаль з першых дзён вайны Лідзія Аляксандраўна ідзе разведчыцай у партызанскі атрад. 3 мая 1943 па май 1944 года ваявала ў злучэнні Другой брыгады Героя Савецкага Саюза генерала-маёра А.Ф.Фёдарава, а затым была медыцынскай сястрой разведвацельнага батальёна. Закончыла Вялікую Айчынную вайну ў Валынскай вобласці пасля расфарміравання батальёна. 3 мая 1944 года была інструктарам Мазырскага райкама камсамола. Сярод баявых узнагарод мае медалі: “За баявыя заслугі”, “За Перамогу над Германіяй”, Ордэн Айчыннай вайны II ступені.

Лес не балаваў дзяўчыну, таму прыйшлося зведаць усе цяжкасці. Але самае галоўнае — засталася жывою, хаця шмат разоў прыходзілася глядзець смерці ў вочы, і вярнулася дамоў, у родную веску.

Тут і лёс свой напаткала. Выйшла замуж за Астроўскага Уладзіміра Цярэнцьевіча, які таксама вярнуўся з вайны.

У хуткім часе збылася мара маладой жанчыны — яна пачала працаваць настаўніцай пачатковых класаў ў мясцовай школе. Акрамя вывучэння вучэбных прадметаў, Лідзія Аляксандраўна вучыла дзяцей дабрыні, адказнасці, адданасці сваёй Радзіме. Шмат пакаленняў школьнікаў вучыла Лідзія Аляксандраўна, але заўседы кожны першы ўрок настаўніца прысвячала міру.

У сям'і таксама раслі свае дзеці: два сыны і дачка. Лідзія Аляксандраўна ўмела спалучала дамашнія і школьныя справы, якіх было вельмі многа: кожны настаўнік школы быў агітатарам, прапагандыстам, ды і неабходна было апрацоўваць у калгасе дзялянку кукурузы, буракоў.

Скрозь паспявала вясковая настаўніца. А вечарамі збіраліся ў клубе, бо кожны настаўнік быў членам мастацкай самадзейнасці. Вечарам праводзілі і педсавет, і нарады, на вечар планавалася і праверка вучнеўскіх сшыткаў. На сон амаль ніколі не хапала часу, але жыццё было цікавым, вясёлым, кожны дзень вылучаўся сваёю непаўторнасцю.

Бягуць гады, здаецца, што ўсё было нядаўна, а калі азірнешся назад, дык адразу разумееш, што ўжо прайшоў вялікі жыццёвы шлях. Настаў час, калі прыйшлося развітацца са школай, але і цяпер Лідзія Аляксандраўна падтрымлівае з ёю цесную сувязь. Яна заўсёды з жаданнем перадае свой жыццевы і настаўніцкі вопыт, імкнецца дапамагчы настаўнікам зразумець сваіх выхаванцаў, ніколі не адказвае на запрашэнні ў школу. Якія цікавыя і змястоўныя ўрокі мужнасці праводзіць Лідзія Аляксандраўна! Яе ўспаміны аб вайне заўседы кранаюць душу сучасных вучняў школы.

Лідзія Аляксандраўна вельмі творчы, таленавіты чалавек. Яна пачала пісаць вершы. Многія з іх знаходзяцца цяпер у школьным музеі “Мой родны кут”.

Карта сайта