III республиканский форум «Профсоюз на 360°»
В Дзержинском районе трудовой десант Белорусского профсоюза работников образования и науки обновил почти 4 га леса
Велопробег «Дорогами памяти»
VII съезд МОП «Образование и наука» в Минске
Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”
Да вайны скончыў сем класаў Санюкоўскай школы і ў 1938 годзе паступіў на вучобу ў Мазырскае педагагічнае вучылішча. Вучоба давалася лёгка, вучыцца было цікава. Прафесія настаўніка ў той час была вельмі прэстыжнай, таму бацькі ганарыліся сынам і як маглі яго падтрымлівалі. Але марам аб шчаслівым будучым немагчыма было здзейсніцца — іх перарвала вайна.
Да 1943 года Міхаіл Ануфрыевіч са сваімі блізкімі жыў на акупаванай тэрыторыі, займаўся сельскай гаспадаркай. Час быў суровы, даводзілася не адзін раз хавацца, каб фашысты ў чарговай аблаве не адправілі на працу ў Германію.
У 1943 годзе Міхаіла Ануфрыевіча прызвалі ў армію. Службу пачаў у 68 стралковым палку ў якасці стралка-кулямётчыка. Ваяваў на Першым Украінскім фронце. Быў камандзірам кулямётнага разліку. Яго кулямётны разлік дзейнічаў безадказна. У школьным музеі захоўваецца падзячны ліст камандзіра вайсковай часткі Л.М.Казлова “ Поздравляю Вас, товарищ Мельников, с боевым достижением. Вы оказали большую помощь товарищам в отражении вражеских атак. Ваш подвиг служит образцом выполнения Приказа Верховного Главнокомандующего”
У 1944 годзе Міхаіл Ануфрыевіч быў пераведзены ў 188 Аргунскі стралковы полк. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі, удзельнічаў у вызваленні гэтых тэрыторый. У адным з баёў быў паранены ў левую нагу, таму Перамогу сустрэў у шпіталі.
Раненне не прайшло бясследна. Яно час ад часу напамінала пра сябе, таму Міхаіла Ануфрыевіча перавялі пісарам штаба палка. Хутка вайсковая частка была перадыслацыравана ў Рось. Потым дэмабілізацыя. За заслугі перад Айчынай узнагароджаны медалём “ За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыйннай вайне 1941 – 1945 г.г”. З’яўляўся інвалідам Вялікай Айчыннай вайны I групы.
У 1947 годзе Міхаіл Ануфрыевіч паступае ў Гродзенскі педагагічны інстытут на філалагічны факультэт, дзе вучыцца і адначасова працуе камендантам інтэрната. У 1951 годзе атрымлівае прызначэнне на пасаду інспектара АблАНА, але адмаўляецца і просіць, каб яго накіравалі ў Рось, дзе ён праходзіў вайсковую службу.
32 гады Міхаіл Ануфрыевіч прысвяціў Роскай сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, 20 з іх працаваў на пасадзе дырэктара. Пад яго кіраўніцтвам вучні пасадзілі дрэвы ў скверы, пладовы сад каля школы. Доўгія гады ён кіраваў пошукавай дзейнасцю. З яго дапамогай былі ўстаноўлены імёны тых, хто загінуў пры вызваленні паселка Рось.
Міхаіл Ануфрыевіч заўсёды і ва ўсім праяўляў актыўную жыццёвую пазіцыю. Вялікую ўвагу надаваў грамадскай дзейнасці, з’яўляўся дэпутатам пасялковага Савета, вёў асветніцкую прапаганду сярод насельніцтва.
За шмтгадовую плённую працу ў 1989 годзе быў узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі БССР, атрымаў званне і нагрудны знак “Выдатнік народнай адукацыі”.
Жыццёвы шлях Мельнікава Міхаіла Ануфрыевіча – гэта прыклад мужнасці і гераізму Салдата, а таксама добрасумленнай, самаадданай працы Чалавека – Настаўніка.
Імкліва, няўмольна бяжыць і бяжыць час. Усё далей і далей у мінулае сыходзяць суровыя і гераічныя гады апошняй вайны. Усё менш і менш застаецца ў жывых тых, хто ўзваліў на сябе непамерна цяжкую ношу: не проста выжыць, а перамагчы. Час ўсё больш аддзяляе нас ад тых падзей, але знікнуць зусім з памяці яны не могуць дзеля таго, каб жыццё на зямлі працягвалася.
Интернационал образования
Национальный статистический комитет Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Федерация профсоюзов Беларуси
Сайт президента Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь
Газета "Белорусский час"
Единый интернет-портал финансовой грамотности населения
Новое Радио современных хитов