1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ВЫТОКИ ОРША КОБРИН

ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ

Медиагалерея

Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...

Дзяшковіч Лідзія Міхайлаўна

На самай страшнай вайне жанчыне прыйшлося стаць салдатам. Яна не толькі ратавала, перавязвала раненых, але і страляла са “снайперкі”, бамбіла, падрывала масты, хадзіла ў разведку, брала языка. Толькі ў Беларусі ў партызанскіх атрадах знаходзілася каля 60 тысяч мужных патрыётак, якія не шкадуючы сябе, змагаліся з ворагам, хоць не жаночая гэта доля – забіваць. Але яна забівала ворага, які са страшнай жорсткасцю напаў на яе зямлю, на яе дом, на яе дзяцей.

 

Дык якія ж яны былі дзяўчаты сорак першага, як ішлі на фронт, як змагаліся з ворагам, дзе сустрэлі Перамогу?

Невялічкі дом па вуліцы Брагіна ў г. Любані, які патапае ў зелені дрэў, кветак, вінаграду, клапатліва ўходжаны двор, агарод, а на доме зіхаціць чырвоная зорка – тут жыве ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзяшковіч Лідзія Міхайлаўна .

Нарадзілася 2 сакавіка 1922 года ў вёсцы Калінаўка Любанскага раёна. Закончыла 4 класы Калінаўскай пачатковай школы, сямігодку ў вёсцы Малыя Гарадзяцічы. Потым пайшла вучыцца на рабфак у г.Мінск, а пасля заканчэння паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага на філалагічны факультэт.

Вестку аб вайне пачула, калі працавала настаўніцай у вёсцы Калінаўка. Вялікай нянавісцю і помстай напоўнілася сэрца камсамолкі. Таму, як толькі пачаў стварацца партызанскі атрад у Любанскім раёне, была адной з першых. Гэта быў атрад імя Кутузава № 5, партызанская брыгада імя Панамарэнкі. З 15 лютага 1942 г. па 15 ліпеня 1944 г. Лідзія Міхайлаўна служыла на карысць Перамогі медыцынскай сястрой. Яна была адной  медсястрой на 5 узводаў атрада. Дапамагала адзінаму брыгаднаму ўрачу Дубовіку, які яшчэ да вайны 20 гадоў працаваў у вёсцы Калінаўка сельскім урачом, а цяпер ратаваў жыццё партызан. Вучыўшыся ў педагагічным інстытуце, Лідзія Міхайлаўна атрымала дадатковую адукацыю медсястры. Таму была незамянімым памочнікам урачу Дубовіку, а потым медкурсы пры штабе. На плячах пераносіла раненых, рабіла перавязкі, асесціравала пры аперацыях. Лячыла і дапамагала медыкаментамі вясковым людзям, нават прыходзілася прымаць роды. Успамінаючы тыя страшныя дні, Лідзія Міхайлаўна са слязамі на вачах  пытае сама сябе: “І адкуль толькі сілы браліся?”.

Да самага вызвалення Беларусі Лідзія Міхайлаўна знаходзілася на шляху вайны. Фашысты лютавалі, але выратоўвалі лясы, балоты. Здаецца, прырода і тая паўставала супраць фашысцкага павука. Асабліва бязлітастымі фашысты былі, калі адчулі свой крах. Лідзія Міхайлаўна ўспамінае апошнія месяцы вайны перад вызваленнем Беларусі: “Праз Любань праходзіла чыгунка, якую пабудавалі немцы, вяла яна ад Гомельшчыны ў бок Старых Дарог. Быў дадзены прыказ падзяліць яе на ўчасткі сярод партызанскіх атрадаў, каб падрываць, не даваць фашыстам рухацца, каб парушыць іх”.

Чырвоная Армія  наступала са Старых Дарог. Прыходзілася вельмі цяжка: “Галадалі, мерзлі, але ўсе сілы аддавалі дзеля Перамогі. 30 чэрвеня Любань быў вазвалены”.

Лідзія Міхайлаўна ўспамінае: “Нельга перадаць пачуцці, якія захлыналі сэрца, калі фашысты былі разагнаны. Душа рвалася на часткі: да глыбіні было шкада загінуўшых сяброў, родных. І ў той жа час самая вялікая радасць – жыццё без бамбёжак, фашыстаў. Пасля вызвалення пачало наладжвацца мірнае жыццё”: аднаўлялася работа школ, бальніцы. Маючы багаты вопыт працы з медыцынай Лідзію Міхайлаўну накіравалі працаваць медсястрой у мясцовую бальніцу. Але ў хуткім часе вярнулі ў школу, бо вопытных настаўнікаў яшчэ болей не хапала. З радасцю пачала займацца любімай працай, спачатку метадыстам: чытала лекцыі пачынаючым настаўнікам па методыцы  выкладання, наведвала школы, давала карысныя парады. З верасня 1944 года – адной з першых пачала працаваць у СШ № 1 г. Любані настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Яе педагагічнае крэда вельмі адпвядае пражытаму жыццю: “Праяўляй ініцыятыву сам і давай такую магчымасць сваім вучням. Вучы каштоўнасці чалавечага  жыцця”.

Лідзія Міхайлаўна ўзнарароджана медалём за адвагу, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, а ў  1977  медалём “Ветэран працы”. З вялікай пашанай паказвае яна свае ўзнагароды і з горкімі слязамі на вачах. Бо некаторыя цяперашнія людзі асмельваюцца насміхацца з яе геройства. Лічаць, што заслуга яе перад Радзімай нязначная. Крыўдна слухаць такое ведаючы на самай справе, якой крывёй дасталіся гэтыя ўзнагароды. Вось ужо 95-годдзе свайго жыцця адзначыла Лідія Міхайлаўна. Але яе вочы напоўнены жывым аганьком. Як не выпускала вайна свае кіпцюры смерці – мы  перамаглі, дзякуючы вось такім людзям.

Карта сайта