1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

ГлавнаяНовостиРэйдавая група Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з двухдзённым візітам наведала Петрыкаўшчыну
10 июня 2024

Рэйдавая група Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з двухдзённым візітам наведала Петрыкаўшчыну

На гэтым тыдні рэйдавая група Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з двухдзённым візітам наведала Петрыкаўшчыну з мэтай маніторынгу захавання заканадаўства ўмоў па ахове працы.

Рэйдавая група Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з двухдзённым візітам наведала ПетрыкаўшчынуУ рамках візіту былі наведаны прадпрыемствы і арганізацыі адукацыі, культуры, гандлю, камунальнай уласнасці, праведзена “гарачая тэлефонная лінія” з інспектарам Жыткавіцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Маркевічам, старшынёй Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольгай Усціновіч-Насека.

Падвядзеннем вынікаў работы стала сёняшняя сустрэча на базе Петрыкаўскага камунгасу членаў маніторынгавай групы з прадстаўнікамі мясцовай улады, прафсаюзным актывам раёна, спецыялістамі ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый.

На мерапрыемстве прысутнічалі галоўныя тэхнічныя інспектары працы Беларускага прафсаюза: работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў – Вячаслаў Шмідт, работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму – Дзмітрый Саколік, работнікаў адукацыі і навукі – Марына Лясун, работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва – Анатолій Шапляк. Спецыялістамі быў зроблены аналіз забеспячэння заканадаўства па ахове працы на наведаўшых аб’ектах, дадзены рэкамендацыі ў далейшай рабоце.

З аналізам работы на трыбуну падымаліся галоўны санітарны ўрач Петрыкаўскага раёна Сяргей Талецкі, начальнік сектара нагляду і прафілактыкі РАНС Уладзімір Перавознікаў, загадчыца сектара сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы Таццяна Талаш. Адказ трымалі кіраўнікі наведаных аб’ектаў.

Рэкамендацыі адказным службам па ўхіленню недахопаў атрыманы. Задачы для выканання пастаўлены.

материалы: https://petrikov.by/reydavaya-grupa-federatsy-prafsayuza-belarus-z-dvuhdzyonnym-v-z-tam-navedala-petryka-shchynu/

Карта сайта