1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

ГлавнаяНовостиСістэма адукацыі адкрыта для дыялогу і ўдасканалення
08 февраля 2019

Сістэма адукацыі адкрыта для дыялогу і ўдасканалення

Гаворачы пра сістэму агульнай сярэдняй адукацыі, міністр адукацыі Ігар Карпенка адзначыў, што спецыялісты ўвесь час працуюць над яе ўдасканаленнем. “У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі дзейнічаюць новыя праграмы і падручнікі з 1 па 8 клас. Поўнае абнаўленне адбудзецца да 2021—2022 года. Разам з тым мы ўвесь час усё аналізуем, напрыклад, як ідзе работа па ўкараненні новай праграмы і падручніка, і пры неабходнасці ўносім неабходныя карэкціроўкі. Усё гэта знаходзіць развіццё ў метадычных рэкамендацыях. Пакуль мы за выданнем падручнікаў не заўсёды паспяваем выдаваць кнігі для настаўнікаў, але мы мабілізуем работу аўтарскіх калектываў, сярод якіх працуюць навукоўцы, педагогі, настаўнікі-метадысты, каб уся вучэбная літаратура паступала своечасова”, — адзначыў міністр.

Пад асаблівай увагай — павышэнне кваліфікацыі педагагічных кадраў. Менавіта ад настаўніка залежыць, наколькі хутка і эфектыўна будзе ўкараняцца новая праграма з суправаджаючымі яе вучэбнымі дапаможнікамі. Сённяшні падручнік варыятыўны. Ён дае настаўніку магчымасць выбіраць той вучэбны матэрыял, які падыходзіць кожнаму канкрэтнаму класу. Тут ідзе гаворка пра метадычную дасведчанасць настаўніка, яго ўменне актуалізаваць свае веды. На прафесійны рост педагогаў і метадычную падтрымку накіраваны змест Нацыянальнага адукацыйнага партала.

Пэўныя змены адбываюцца і ў сістэме вышэйшай адукацыі. Як заўважыў міністр, у вышэйшай школе для 2/3 спецыяльнасцей абнавілі вучэбныя планы і праграмы. “І стандарты сёння будуць фарміравацца па-іншаму, з арыентацыяй на нацыянальную рамку кваліфікацый. Гэта дакумент, які будзе стварацца работадаўцамі, суб’ектамі гаспадарання пад эгідай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Неабходна вывучаць патрэбы рынку працы і даваць тыя кваліфікацыйныя характарыстыкі, якімі павінен валодаць сучасны спецыяліст. Пад рамкі кваліфікацый будуць стварацца новыя стандарты, вучэбныя планы і праграмы. У гэтай дзейнасці мы абапіраемся на існуючы даведнік рабочых і служачых”, — сказаў Ігар Карпенка. 

Сёння рамкі кваліфікацый павінны быць больш мабільнымі і аператыўна рэагаваць на рынак працы. Акрамя таго, у вышэйшай школе пераходзяць на практыка-арыентаваную падрыхтоўку, калі практыка для студэнтаў арганізуецца з 1 курса. У гэтым плане паказальным з’яўляецца вопыт педагагічных устаноў вышэйшай адукацыі, дзе пасіўная практыка пачынаецца з 1 курса. Такая практыка дае студэнтам дакладнае ўяўленне пра іх будучую прафесію, а наступныя практыкі будучых педагогаў дапамагаюць замацаваць атрыманыя імі веды і атрымаць першы прафесійны вопыт.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што важна перайсці на сеткавыя формы ўзаемадзеяння, калі самае новае лабараторнае, тэхнічнае абсталяванне знаходзіцца ў пэўнай установе адукацыі (рэсурсным цэнтры), але ім свабодна могуць карыстацца ўсе ўстановы адукацыі. Гэта дазваляе эканоміць сродкі і больш эфектыўна выкарыстоўваць абсталяванне. 

Прыкладна 80% спецыяльнасцей у ВНУ перайшлі на тэрмін навучання 4,5 года. Вялікія тэрміны навучання (5—6 гадоў) засталіся на самых працаёмкіх спецыяльнасцях — медыцынскіх, для ядзернай энергетыкі, высокатэхналагічнай вытворчасці. Работа па скарачэнні тэрмінаў навучання практычна завершана. І скарачэнне не было механічным: зрабілі поўнае перафармаціраванне вучэбных праграм, планаў.

Міністр адзначыў, што колькасць студэнтаў скарацілася. Сёння ва ўніверсітэтах краіны вучацца 283 000 студэнтаў (у 2011 годзе іх было больш за 400 000). Лічыцца, што аптымальнай для нашай краіны з’яўляецца лічба 300 000 студэнтаў. 

Ігар Карпенка звярнуў увагу, што лічбы прыёму ў ВНУ будуць карэкціравацца ў адпаведнасці з патрэбамі дзяржавы ў кадрах. Гэта закране гуманітарныя, юрыдычныя, эканамічныя і іншыя спецыяльнасці. “Разам з тым мы плануем павялічыць набор на IT-спецыяльнасці, у тым ліку на платнай форме навучання, таму што сёння падрыхтаваны айцішнік можа ўдзельнічаць у развіцці бізнес-асяроддзя ў гэтай галіне”, — растлумачыў міністр. У Мінадукацыі лічаць, што нават калі на IT-спецыялістаў не будзе заказу з боку дзяржаўных прадпрыемстваў, айцішнікі змогуць забяспечыць самазанятасць. “Мы можам рыхтаваць іх на платнай аснове для самастойнага працаўладкавання”, — адзначыў Ігар Карпенка. Акрамя таго, набор будзе скарэкціраваны з улікам мадэрнізацыі шэрага вытворчасцей.

На сёння выбудавана схема работы з профільнымі міністэрствамі. У мінулым годзе Міністэрства адукацыі правяло шэраг сумесных калегій з міністэрствамі сувязі і інфарматызацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва. У найбліжэйшы час будзе праведзена сумесная калегія з Міністэрствам энергетыкі. “Неабходна завяршаць размовы пра неадпаведнасць падрыхтоўкі кадраў патрэбам эканомікі. Каб рыхтаваць неабходных спецыялістаў, трэба ўключыцца ў сумесную работу. Сістэма адукацыі адкрыта для такога дыялогу”, — адзначыў міністр.

Пасля завяршэння пасяджэння калегіі міністр адукацыі Ігар Карпенка ўручыў ўзнагароды лепшым прадстаўнікам кіравання адукацыяй усіх узроўняў, лепшым установам адукацыі і педагогам.

  • Пераходным прызам “Лепшы ў адукацыі” і граматай Міністэрства адукацыі ў намінацыі “Лепшае абласное структурнае падраздзяленне ў сферы кіравання адукацыяй” узнагароджана галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама (начальнік А.Г.Сонгін).

  • Завацкая Марыя Іванаўна – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.Полацка”.

  • Канопліч Сцяпан Рыгоравіч – майстар вытворчага навучання ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж”.

  • Мурашка Марыя Васільеўна – настаўнік іспанскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 159 г.Мінска”.

  • Белазаровіч Віктар Аляксандравіч – намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ўстановы адукацыі ”Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

  • Манкевіч Ірына Пятроўна – дацэнт кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін установы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт“, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

  • Гаменюк Таццяна Пятроўна – настаўнік біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 10 г.Мінска”.

  • Дзіндзікаў Віктар Васільевіч – выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі ўстановы адукацыі “Дзяржаўны прафесійны ліцэй № 9 г.Магілёва імя Аляксандра Паўлавіча Старавойтава”.

  • Калацэй Любоў Андрэеўна – педагог дадатковай адукацыі ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”.

  • Юрчык Кацярына Аляксандраўна – выкладчык спецыяльных дысцыплін адасобленага структурнага падраздзялення “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж” установы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”.

  • Кепець Алена Генадзьеўна – метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама.

  • Задворная Алена Генадзьеўна – прафесар кафедры агульнага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”, доктар філалагічных навук, прафесар.

  • Мусіенка Сяргей Рыгоравіч – кіраўнік Аналітычнага цэнтра таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Медиафакт-Эко“, член грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  • Казлоўская Таццяна Уладзіміраўна – настаўнік-дэфектолаг дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 13 г.Слуцка”.

  • Пазднякова Таццяна Факічна – настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 8 г.Віцебска”.

  • Соладавая Надзея Тадэвушаўна – педагог-псіхолаг дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.Ліды”.

  • Цімошчык Жанна Мікалаеўна – выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Гарадзішчанскі яслі-сад” Баранавіцкага раёна.

  • Скачко Лідзія Віктараўна – старшы выкладчык кафедры баяна і акардэона ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, кандыдат мастацтвазнаўства.

  • ”Лепшае структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“
    ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска()

  • “Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі”
    калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Мотальскі дзіцячы сад” Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

  • “Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі”
    калектыў установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй”.

  • “Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі”
    калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Опсаўская яслі-сад – сярэдняя школа Браслаўскага раёна” Віцебскай вобласці.

  • “Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі”
    калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

  • “За лепшую работу па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў у адпаведнасці з запатрабаваннямі арганізацый”
    калектыў установы адукацыі “Слуцкі дзяржаўны каледж”.

  • “За забеспячэнне дасягнення навучэнцамі высокага ўзроўню прафесійнага майстэрства”
    калектыў установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж кулінарыі”.

  • “За захаванне і развіццё традыцый валанцёрскай (добраахвотніцкай) дзейнасці ў маладзёжным асяроддзі”
    калектыў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.

  • “За эфектыўную працу з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў па падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй”
    калектыў установы адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”.

  • “Лепшая ўстанова, якая ажыццяўляе падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі”
    калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

  • “За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі” Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

Источник

Карта сайта