1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

ГлавнаяНовостиСмак ведаў
21 февраля 2019

Смак ведаў

Таццяна Лабушава, галоўны спецыяліст аддзела грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, падзялілася цікавымі падрабязнасцямі:

— Мы распрацавалі лёгкае і вельмі пажыўнае меню — новыя стравы зараз укараняем у 20 харчаблоках гімназій і школ Мінска. Пасля дэгустацыі дзеці запаўняюць спецыяльна распрацаваную анкету, дзе адзначаюць найбольш упадабаныя стравы, уносяць свае прапановы. У новым сезоне мы мяняем частку салатаў: адыходзім ад традыцыйных для зімы квашанай капусты і салёнага агурка, дадаём свежую гародніну. Напрыклад, салат «Вясновы» складаецца са свежага агурка, капусты і яек, а ў салаце «Свежасць» капусту замянілі сырам. Абедзве стравы запраўляюцца смятанай.

Разнастайнасць мясных страў здзівіць нават дарослых. Напрыклад, сакавітая катлета «Выдатнік» зроблена са свініны і курынага філе. «З’еў страву — і адразу 10 па матэматыцы атрымаў», — жартуе Таццяна. А вось каўбаска «Пераменка» прызначана для больш старэйшых школьнікаў — у яе склад уваходзяць свініна і ялавічына. Ёсць і катлета «Загадка» — складаецца яна з любімага ўсімі дзецьмі курынага філе, а каб разнастаіць смак і збалансаваць склад, кухары дадаюць тварог і сыр.

— Ёсць у меню і рыба. Шніцаль «Карпыч» зроблены з філе карпа з дабаўленнем лімона і часнаку. Можна сказаць, вытанчаная страва, высокая кухня, — адзначае спецыяліст.

Не забыліся і пра ўсімі любімую бульбу. Зараз у меню ёсць аладкі з цёртай бульбяной масы, але вясна патрабуе абнаўлення. Таму сустракайце, дзеці, бабку «Школьную» з начынкай са свініны, цыбулі і морквы.

— Адна з галоўных навінак — каша «Сонечная» з кукурузных шматкоў, — кажа Таццяна. — Гэта багаты бялкамі і харчовымі валокнамі безглютэнавы прадукт з гіпаалергеннымі ўласцівасцямі. Ну і не забыліся пра прысмакі для буфета: пірожнае «Нектарнік», кекс «Зебра» і здоба «Усмешка» (смятаннік з макавай начынкай).

Читать далее на сайте Издательского дома «Беларусь сегодня»

Карта сайта