ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ
ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”
VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ
Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”
Таццяна Лабушава, галоўны спецыяліст аддзела грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, падзялілася цікавымі падрабязнасцямі:
— Мы распрацавалі лёгкае і вельмі пажыўнае меню — новыя стравы зараз укараняем у 20 харчаблоках гімназій і школ Мінска. Пасля дэгустацыі дзеці запаўняюць спецыяльна распрацаваную анкету, дзе адзначаюць найбольш упадабаныя стравы, уносяць свае прапановы. У новым сезоне мы мяняем частку салатаў: адыходзім ад традыцыйных для зімы квашанай капусты і салёнага агурка, дадаём свежую гародніну. Напрыклад, салат «Вясновы» складаецца са свежага агурка, капусты і яек, а ў салаце «Свежасць» капусту замянілі сырам. Абедзве стравы запраўляюцца смятанай.
Разнастайнасць мясных страў здзівіць нават дарослых. Напрыклад, сакавітая катлета «Выдатнік» зроблена са свініны і курынага філе. «З’еў страву — і адразу 10 па матэматыцы атрымаў», — жартуе Таццяна. А вось каўбаска «Пераменка» прызначана для больш старэйшых школьнікаў — у яе склад уваходзяць свініна і ялавічына. Ёсць і катлета «Загадка» — складаецца яна з любімага ўсімі дзецьмі курынага філе, а каб разнастаіць смак і збалансаваць склад, кухары дадаюць тварог і сыр.
— Ёсць у меню і рыба. Шніцаль «Карпыч» зроблены з філе карпа з дабаўленнем лімона і часнаку. Можна сказаць, вытанчаная страва, высокая кухня, — адзначае спецыяліст.
Не забыліся і пра ўсімі любімую бульбу. Зараз у меню ёсць аладкі з цёртай бульбяной масы, але вясна патрабуе абнаўлення. Таму сустракайце, дзеці, бабку «Школьную» з начынкай са свініны, цыбулі і морквы.
— Адна з галоўных навінак — каша «Сонечная» з кукурузных шматкоў, — кажа Таццяна. — Гэта багаты бялкамі і харчовымі валокнамі безглютэнавы прадукт з гіпаалергеннымі ўласцівасцямі. Ну і не забыліся пра прысмакі для буфета: пірожнае «Нектарнік», кекс «Зебра» і здоба «Усмешка» (смятаннік з макавай начынкай).
Читать далее на сайте Издательского дома «Беларусь сегодня»