1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-374-81-39

ПОСТРОИМ ПАТРИОТИЧЕСКИЙ ЦЕНТР ВМЕСТЕ


Медиагалерея

ВЕЛОПРОБЕГ “ДОРОГАМИ ПАМЯТИ”

VII СЪЕЗД МОП “ОБРАЗОВАНИЕ И НАУКА” В МИНСКЕ

Гала-концерт фестиваля трудовых талантов “Новые имена” Республиканский конкурс “Профсоюзный лидер”

ГлавнаяНовостиВыстаўка «Адукацыя і кар’ера — 2019» пройдзе ў Мінску 14—16 лютага
14 февраля 2019

Выстаўка «Адукацыя і кар’ера — 2019» пройдзе ў Мінску 14—16 лютага

Мерапрыемства арганізуецца ўжо ў сямнаццаты раз. Яго мэта — дапамагчы абітурыентам, студэнтам, выпускнікам ВНУ, маладым спецыялістам  і ўсім, хто цікавіцца сферай адукацыі, знайсці для сябе месца вучобы, курсы дадатковай адукацыі, праграму стажыроўкі і гэтак далей. Сярод удзельнікаў — вышэйшыя  навучальныя ўстановы Беларусі, Літвы, Расіі, Польшчы, сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі нашай краіны.

На выставе будуць прадстаўлены вучэбныя тэхналогіі, курсы замежных моў, магчымасці для атрымання паслядыпломнай і дадатковай адукацыі, падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, адукацыйныя інтэрнэт-рэсурсы.

Абітурыентаў несумненна зацікавяць лекцыі “Пасткі і лайфхакі ЦТ: як пазбегнуць памылак з-за няўважлівасці?”,  “Чаго чакаць ад тэсціравання і як эфектна вырашаць задачы па матэматыцы?” Педагогам будзе цікава паслухаць пра сучасныя тэндэнцыі ў вобласці школьнай адукацыі і іх уплыў на развіццё школьных тэхналогій.  PR-менаджар ПрацаTUT.BY Ганна Шагун  запрашае на  бясплатны майстар-клас “Як знайсці СВАЮ працу, нават калі не ведаеш,  ШТО і ЯК шукаць?” Усе дні выставы на розных пляцоўках у сталіцы будзе праходзіць канферэнцыя “Дарожная карта інфарматызацыі: ад мэты да выніку”.

На выставе таксама будзе працаваць пляцоўка “Не багі гаршкі абпальваюць”, дзе госці змогуць пазнаёміцца з рознымі прафесіямі. Мінскі каледж швейнай вытворчасці  будзе навучаць мастацтву вышыўкі сувенірнай прадукцыі. Каледж лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі — ручному ткацтву дываноў. Мінскі каледж лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання арганізуе майстар-клас “Сучасныя напрамкі моды пляцення валасоў” з паказам мадэляў прычосак. Мінскі механіка-тэхналагічны каледж — майстэрству карвінга (мастацкай нарэзцы садавіны і гародніны).

Час работы выставы 14 і 15 лютага — з 10.00 да 18.00, 16 лютага — з 10.00 да 16.00

Арганізатарам выставы «Адукацыя і кар'ера” выступае камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і выставачнае прадпрыемства “Экспафорум” (падрабязную праграму ўсіх мерапрыемстваў фестывалю можна знайсці на яго сайце http://eduexpo.by/#about). Уваход на выставу свабодны, але арганізатары просяць скарыстацца папярэдняй электроннай рэгістрацыяй, каб атрымаць запрашальны білет, які дае права бясплатнага наведвання і пазбавіць неабходнасці запаўняць анкету пры ўваходзе на выставу. Наведвальнікі, якія не прайшлі электронную рэгістрацыю, у абавязковым парадку павінны запоўніць анкету на ўваходзе на экспазіцыю выставы!

Надзея НІКАЛАЕВА

Источник

Карта сайта